-
У Мінскім гарадскім анкадыспансэры быў здзейснены малебен
08 лютага 2019Старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню протаіерэй Кірыл Шолкаў здзейсніў малебен у капліцы ў гонар іконы Божай Маці «Усецарыца» пры Мінскім гарадскім клінічным анкалагічным дыспансеры.
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх узначаліў пасяджэнне Епархіяльнага савета Мінскай епархіі
07 лютага 20197 лютага ў Мінскім епархіяльным упраўленні пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылося чарговае пасяджэнне Епархіяльнага савета Мінскай епархіі.
падрабязна » -
Мітрапаліт Філарэт прыняў Амбасадара Польшчы ў Беларусі
07 лютага 20197 лютага Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт прыняў у Мінскім епархіяльным упраўленні Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Артура Міхальскага.
падрабязна » -
Выдавецтва Мінскай духоўнай семінарыі выпусціла каментарый на Саборныя пасланні
07 лютага 20197 лютага Выдавецтва Минскай духоўнай семінарыі выпусціла кнігу выкладчыка кафедры біблеістыкі іераманаха Яўстафія (Халіманкова) «Экзэгетычны каментарый на Саборныя пасланні». У падборы крыніц для «Экзэгетычнага каментарыя на Саборныя пасланні» быў прыняты комплексны падыход, а менавіта: спалучэнне тлумачэння святых айцоў і сучаснай біблейскай экзэгезы. Аўтар мяркуе, што пры каменціраванні Свяшчэннага Пісання неабходна стаяць на цвёрдай святаайцоўскай аснове, не забываючы, што Свяшчэннае Пісанне з'яўляецца часткай Свяшчэннага Падання. Зыходзячы з гэтага, падаецца цалкам дапушчальным выкарыстанне даных сучаснай біблейскай навукі.
падрабязна » -
Мітрапаліт Павел здзейсніў малебен на месцы спачыну блажэннай Валянціны Мінскай
06 лютага 20196 лютага, у дзень памяці святой блажэннай Валянціны Мінскай, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, пасля Бажэственнай літургіі наведаў могілкі і здзейсніў малебен на месцы спачыну блажэннай Валянціны.
падрабязна » -
06 лютага 2019
6 лютага, у дзень памяці святой блажэннай Валянціны Мінскай, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў цырымонію адкрыцця выставы «Блажэнная Валянціна, духоўная заступніца зямлі Мінскай» у Мінскай духоўнай акадэміі.
падрабязна » -
06 лютага 2019
6 лютага, у дзень памяці блажэннай Валянціны Мінскай, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній і епіскап Бараўлянскі Ігнацій, вікарый Мінскай епархіі, здзейснілі Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
05 лютага 2019
5 лютага, напярэдадні дня памяці блажэннай Валянціны Мінскай, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, і епіскап Бараўлянскі Ігнацій, вікарый Мінскай епархіі, здзейснілі ўсяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
Выйшаў шосты нумар царкоўна-Гістарычнага альманаха «ΧΡΟΝΟΣ»
05 лютага 2019У выдавецтве Мінскай духоўнай акадэміі выйшаў шосты нумар царкоўна-гістарычнага альманаха «ΧΡΟΝΟΣ» за 2018 год. Выданне арыентавана на публікацыю навуковых даследаванняў і дакументальных крыніц па гісторыі хрысціянства і Праваслаўнай Царквы. Царкоўна-гістарычны альманах «ΧΡΟΝΟΣ» уключаны ў Расійскі індэкс навуковага цытавання (РИНЦ) і ў Агульнацаркоўны пералік рэцэнзуемых выданняў, у якіх павінны публікавацца вынікі даследаванняў суіскальнікаў царкоўных вучоных ступеняў доктара багаслоўя, доктара царкоўнай гісторыі і кандыдата багаслоўя.
падрабязна » -
Памёр Васіль Сёмуха — перакладчык Бібліі на беларускую мову
04 лютага 2019На 84-м годзе жыцця памёр вядомы беларускі перакладчык Васіль Сёмуха. У 1995 годзе ён пераклаў на беларускую мову Новы Запавет і Псалтыр, у 2002 годзе — поўны тэкст Свяшчэннага Пісання Старога і Новага Запавету. Асновай тэксту паслужыў рускі Сінадальны пераклад Бібліі 1840 года.
падрабязна » -
03 лютага 2019
3 лютага, у Нядзелю 36-ю пасля Пяцідзесятніцы, дзень памяці прападобнага Максіма Вызнащцы і прападобнага Максіма Грэка, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
02 лютага 2019
У рамках XXVII Міжнародных Калядных адукацыйных чытанняў у Храме Хрыста Спасіцеля адбылася сустрэча старшыні Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Рускай Праваслаўнай Царквы мітрапаліта Растоўскага і Новачаркаскага Меркурыя з кіраўнікамі і супрацоўнікамі профільных епархіяльных аддзелаў.
падрабязна » -
01 лютага 2019
1 лютага, у 10-ю гадавіну інтранізацыі Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы разам з Прадстаяцелямі і прадстаўнікамі Памесных Праваслаўных Цэркваў, аўтаномных і самакіравальных Цэркваў, якія ўваходзяць у склад Маскоўскага Патрыярхату, членамі Свяшчэннага Сінода, кіраўнікамі мітраполій і сабору архіерэяў і духавенства Рускай Праваслаўнай Царквы здзейсніў Бажэственную літургію ў кафедральным саборным Храме Хрыста Спасіцеля ў Маскве.
падрабязна » -
01 лютага 2019
31 студзеня ў Вялікай зале Дзяржаўнага Крамлёўскага палаца горада Масквы адбыўся ўрачысты акт, прысвечаны 10-годдзю Памеснага Сабора Рускай Праваслаўнай Царквы 2009 года і інтранізацыі Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.
падрабязна » -
Адкрыты прыём заявак на конкурсы літаратурных і даследчых работ навучэнцаў «Святло Праваслаўя»
01 лютага 2019Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, Беларуская Праваслаўная Царква, ДУА «Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла» БДУ, МГА «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла» абвяшчаюць конкурсы літаратурных і даследчых работ навучэнцаў «Святло Праваслаўя».
падрабязна »