Архіерэйскі Сабор прыняў дакумент «Аб кананічных аспектах царкоўнага шлюбу»
01 снежня 2017
1 снежня 2017 года на пасяджэнні Архіерэйскага Сабора Рускай Праваслаўнай Царквы адбыўся разгляд праекта дакумента «Аб кананічных аспектах царкоўнага шлюбу».
Прадставіў праект старшыня камісіі Міжсаборнай прысутнасці па кананічнаму праву архіепіскап Берлінскі і Германскі Марк распавёў аб падрыхтоўцы дакумента, яго абмеркаванні ў епархіях і ў сетцы Інтэрнэт.
Пасля падрабязнага разгляду, дыскусіі і ўдакладнення шэрагу палажэнняў удзельнікі Сабора прынялі дакумент.
