-
У Мінску адкрыліся Чацвёртыя Беларускія Калядныя чытанні
29 лістапада 201829 лістапада мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў цырымонію адкрыцця і пленарнае пасяджэнне Чацвёртых Беларускіх Калядных чытанняў, прысвечаных тэме «Моладзь: свабода і адказнасць». Урачыстыя мерапрыемствы адбыліся ў канферэнц-зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх узначаліў урачыстасці з нагоды актавага дня Мінскай духоўнай акадэміі
27 лістапада 201827 лістапада, у аўторак 27-й сядміцы пасля Пяцідзесятніцы, у дзень памяці святога апостала Філіпа, адбыўся Актавы дзень Мінскай духоўнай акадэміі імя свяціцеля Кірыла Тураўскага. Урачыстасці з нагоды Актавага дня ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
падрабязна » -
Абвешчана папярэдняя праграма Чацвёртых Беларускіх Калядных чытанняў
26 лістапада 201826 лістапада ў Доме прэсы (Мінск) адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная будучым Чацвёртым Беларускім Калядным чытанням. Урачыстае адкрыццё форуму адбудзецца 29 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
падрабязна » -
Архіепіскап Гродзенскі Арцемій сустрэўся з паслом Польшчы Артурам Міхальскім
26 лістапада 2018Архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Артурам Міхальскім і генеральным консулам Рэспублікі Польшча ў Гродне Яраславам Ксёнжэкам.
падрабязна » -
У Мінскай духоўнай семінарыі адбыўся XVII Семінар студэнтаў ВНУ Беларусі
25 лістапада 2018У сувязі з вялікай колькасцю заявак на ўдзел у гэтым годзе аргкамітэт семінара ўпершыню правёў конкурс дакладаў. Па выніках адбору ў форуме прынялі ўдзел 141 чалавек, якія прадставілі 134 даклады, у тым ліку 33 у секцыі завочнага ўдзелу.
падрабязна » -
Мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў храме ў гонар Нараджэння Прасвятой Багародзіцы вёскі Тарасава
24 лістапада 2018На богаслужэнні прысутнічаў старшыня Дзяржпагранкамітэта генерал-маёр Лапо Анатоль Пятровіч. Па завяршэнні Літургіі адбылося ўзнагароджанне святароў і вайскоўцаў, якія асабліва папрацавалі ў справе ўмацавання ўзаемадзеяння паміж Беларускай Праваслаўнай Царквой і органамі пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь.
падрабязна » -
У Мінску пройдуць Чацвёртыя Беларускія Калядныя чытанні «Моладзь: свабода і адказнасць»
23 лістапада 2018Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, 29-30 лістапада пройдуць чацвёртыя Беларускія Калядныя чытанні «Моладзь: свабода і адказнасць». Заяўкі на ўдзел і матэрыялы дакладаў прымаюцца да 19 лістапада.
падрабязна » -
Прэзідэнт Беларусі павіншаваў Прадстаяцеля Рускай Царквы з днём нараджэння
20 лістапада 2018Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі даражаць сяброўскай падтрымкай і пастырскім клопатам Свяцейшага Патрыярха Кірыла. «Упэўнены, што ваша самаадданая дзейнасць і надалей будзе спрыяць умацаванню адзінства народаў нашых краін», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
падрабязна » -
Канферэнцыя ў гарнізонным саборы Брэсцкай крэпасці сабрала навукоўцаў з Беларусі, Польшчы і Расіі
19 лістапада 2018У рамках урачыстасцяў у гонар 370-годдзя пакутніцкага скону прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага ў гарнізонным саборы свяціцеля Мікалая Цудатворца ў Брэсцкай крэпасці адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Праваслаўе ў духоўным жыцці Беларусі».
падрабязна » -
У Гродзенскім гарвыканкаме прайшла сустрэча духавенства Гродзенскай епархіі і кіраўніцтва горада
16 лістапада 201815 лістапада ў Гродзенскім гарадскім выканаўчым камітэце адбылася сустрэча архіепіскапа Арцемія і настаяцеляў гарадскіх храмаў з мэрам Гродна Мечыславам Гоем і прадстаўнікамі ўлады абласнога цэнтра.
падрабязна » -
Мітрапаліт Павел узначаліў чарговае пасяджэнне Савета Інстытута тэалогіі БДУ
16 лістапада 201815 лістапада пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, рэктара Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, адбылося пасяджэнне Савета Інстытута тэалогіі.
падрабязна » -
Рэгіянальны этап Калядных чытанняў адбыўся ў Пінскай епархіі
15 лістапада 201815 лістапада ў Пінску адбыліся Свята-Макарыеўскія адукацыйныя чытанні. Арганізатарамі канферэнцыі выступілі епархіяльны аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі, Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Пінскага гарвыканкама, а таксама Палескі дзяржуніверсітэт, на базе якога і прайшоў форум.
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ўзяў удзел у працы Шостага Міжнароднага форуму «Святасць мацярынства»
14 лістапада 201814 лістапада ў Малой зале Палаца Рэспублікі ў горадзе Мінску адбылося ўрачыстае адкрыццё Шостага Міжнароднага форуму «Святасць мацярынства», прысвечанага тэме «Сям'я ў сучасным свеце: Значэнне, тэндэнцыі і перспектывы».
падрабязна » -
10 лістапада 2018
10 лістапада на будаўнічай пляцоўцы храма іконы Божай Маці «Усецарыца» па вуліцы Чыгуначнай у Мінску прайшоў суботнік з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. Узначалілі дэлегацыю работнікаў Мінпрацы першы намеснік міністра Андрэй Лабовіч і намеснік міністра Аляксандр Румак.
падрабязна » -
У Полацку адбыліся XVII Рэспубліканскія Свята-Еўфрасінеўскія педагагічныя чытанні
08 лістапада 2018У дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа №18 імя Еўфрасінні Полацкай горада Полацка» прайшлі XVII рэспубліканскія Свята-Еўфрасіннеўскія педагагічныя чытанні. Сёлета форум быў прысвечаны тэме «Вопыт айчыннай педагогікі і духоўна-маральнае выхаванне».
падрабязна »
