-
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі наведаў мітынг-рэквіем у Трасцянцы
29 чэрвеня 201829 чэрвеня на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Трасцянец» адбыўся мітынг-рэквіем, прысвечаны памяці ахвяр нацызму. Удзел у мітынгу прынялі: Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, Федэральны прэзідэнт Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер і Федэральны прэзідэнт Аўстрыі Аляксандар Ван дэр Белен.
падрабязна » -
Мітрапаліт Павел прыняў удзел у прыёме з нагоды візіту ў Беларусь Федэральнага прэзідэнта Аўстрыі
29 чэрвеня 201828 чэрвеня ў горад Мінск прыбылі з афіцыйным візітам Федэральны прэзідэнт Аўстрыі Аляксандар Ван дэр Белен і экс-прэзідэнт Аўстрыі Хайнц Фішэр. Увечары гэтага ж дня ў сталічным атэлі «Марыёт» адбыўся прыём у гонар высокіх гасцей.
падрабязна » -
Завершаны XII ваенна-патрыятычны злёт праваслаўнай моладзі Беларусі
27 чэрвеня 2018У злёце прынялі ўдзел дзесяць каманд ад епархій Беларускай Праваслаўнай Царквы. На працягу ўсіх дзён рабяты прымалі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах. Прайшлі духоўна-гістарычная віктарына «1030-годдзе Хрышчэння Русі», віктарына «100 гадоў органам пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь».
падрабязна » -
Адбылася сустрэча ігумена афонскага манастыра Ксенафонт з праваслаўнай грамадскасцю Ліды
26 чэрвеня 201823 чэрвеня ў Лідскай дзіцячай школе мастацтваў адбылася сустрэча духавенства, выкладчыкаў нядзельных школ, бібліятэкараў парафіяльных бібліятэк і вернікаў, а таксама выкладчыкаў асноў праваслаўнай культуры і бібліятэкараў свецкіх бібліятэк горада Ліды з архімандрытам Аляксеем (Мандзірысам), ігуменам манастыра Ксенафонт (Святая Гара Афон).
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі прыняў удзел у цырымоніі пахавання астанкаў ахвяр нацызму
25 чэрвеня 201825 чэрвеня на мемарыяльных могілках «Благаўшчына» адбылася цырымонія пахавання астанкаў ахвяр нацызму. Удзел у журботным мерапрыемстве прыняў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
падрабязна » -
Архіепіскап Брэсцкі Іаан прыняў удзел у мітынгу-рэквіеме ў Брэсцкай крэпасці
23 чэрвеня 201822 чэрвеня ў мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой» адбыўся мітынг-рэквіем, прысвечаны 77-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Мітынг наведалі прадстаўнікі дзяржаўнай улады, дыпламатычнага корпуса, традыцыйных канфесій, а таксама шматлікія дэлегацыі і госці з краін СНД, блізкага і далёкага замежжа.
падрабязна » -
20 чэрвеня 2018
Выстава праходзіць у галерэі «Універсітэт культуры» Палаца Рэспублікі. На ёй прадстаўлены работы ўдзельнікаў міжнароднага пленэру «Святасць зямлі Беларускай». Удзел у праекце прынялі майстры пэндзля з Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы.
падрабязна » -
18 чэрвеня 2018
Падведзены вынікі конкурсу на званне самай прыгожай маркі свету 2017 года «Вялікі прыз выставы WIPA» ў Аўстрыі. У конкурсе прыняло ўдзел больш за 70 краін. Шостае месца заняла Беларусь з маркай «Беларуская Праваслаўная Царква. 1025-годдзе Полацкай епархіі».
падрабязна » -
18 чэрвеня 2018
На працягу ўсяго перыяду практыкі навучэнцы пражывалі ў адпаведнасці з раскладам, устаноўленым духоўнай школай. Роўна палова адведзенага часу была прысвечана іканапісу, у тым ліку багаслоўю кананічнай іконы.
падрабязна » -
18 чэрвеня 2018
Па благаславенню епіскапа Барысаўскага і Мар'інагорскага Веніяміна 17 чэрвеня, у Нядзелю 3-ю пасля Троіцы, свята Сабора Беларускіх святых, у храме Ражджаства Хрыстовага горада Барысава была здзейснена Бажэственная літургія на беларускай мове.
падрабязна » -
Хрэсны ход у гонар Сабора Беларускіх святых прайшоў у Гродне
18 чэрвеня 2018Шэсце пачалося ад Пакроўскага кафедральнага сабора і Барыса-Глебскай (Каложскай) царквы. Па прыбыцці хрэснага ходу ў храм у гонар Сабора Беларускіх святых адбылася Бажэственная літургія, якую здзейсніў архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій.
падрабязна » -
15 чэрвеня 2018
Акцыя па бязвыплатнай здачы крыві прайшла ў Гарадскім цэнтры трансфузіялогіі УАЗ «6-я гарадская клінічная бальніца» 14 чэрвеня. Да акцыі далучыліся прадстаўнікі адміністрацыі Партызанскага раёна сталіцы, а таксама мінскія матацыклісты.
падрабязна » -
15 чэрвеня 2018
Мэтавая аўдыторыя праекта: навучэнцы 1-11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, іх законныя прадстаўнікі, педагогі, навукоўцы, усе зацікаўленыя асобы.
падрабязна » -
15 чэрвеня 2018
14 чэрвеня па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, на базе Лідскай епархіі адбылася рабочая сустрэча кіраўнікоў епархіяльных аддзелаў па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы.
падрабязна » -
Метадычная рада праваслаўных скаўтаў адбылася ў Лідзе
14 чэрвеня 2018У метадычнай радзе прынялі ўдзел прадстаўнікі парафіяльнага скаўцкага руху з Мінскай, Гродзенскай і Лідскай епархій. Жывую дыскусію ў ходзе сустрэчы выклікалі праблемы арганізацыі практычных заняткаў, пытанні фінансавання скаўцкіх арганізацый і месца скаўтаў у парафіяльным жыцці.
падрабязна »
