-
Завершаны першы этап курсаў павышэння кваліфікацыі духавенства Мінскай мітраполіі
10 лютага 2018Курсы былі заснаваны ў 2017 годзе на базе Мінскай духоўнай акадэміі. Першымі іх слухачамі сталі адзінаццаць клірыкаў Мінскай епархіі. Пасведчанні аб заканчэнні курсаў свяшчэннаслужыцелям уручыў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
падрабязна » -
10 лютага 2018
10 лютага, ва Усяленскую памінальную мясапусную суботу, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
У Бараўлянах плануецца будаўніцтва бальнічнага храма Архангела Міхаіла
09 лютага 20187 лютага па благаславенню Патрыяршага Экзарха і па ўзгадненню з адміністрацыяй Рэспубліканскага клінічнага шпіталя інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны клірыкі 3-й Мінскай раённай акругі ў прысутнасці пацыентаў і медыцынскага персаналу шпіталя асвяцілі месца, дзе ў далейшым плануецца будаўніцтва бальнічнага храма ў гонар святога Архангела Міхаіла.
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх узначаліў чарговае пасяджэнне Вучонага савета Мінскай духоўнай акадэміі
09 лютага 20189 лютага пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылося чарговае пасяджэнне Вучонага савета Мінскай духоўнай акадэміі.
падрабязна » -
Дванаццаці выпускнікам Мінскага духоўнага вучылішча прысвоена кваліфікацыя «званар»
08 лютага 20185 лютага, у дзень памяці свяціцеля Паўліна, епіскапа Ноланскага, у дамавым храме святых мучанікаў немаўлят Віфлеемскіх прыхода іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» горада Мінска адбыўся 38-й выпуск аддзялення званароў Мінскага духоўнага вучылішча.
падрабязна » -
Споўнілася 80 гадоў з дня смерці Смалявіцкіх навамучанікаў
06 лютага 20184 лютага ў Барысаўскай епархіі адбылося святкаванне 80-годдзя са дня пакутніцкай смерці свяшчэннамучанікаў Дзімітрыя Плышэўскага і Уладзіміра Зубковіча, якія здзяйснялі пастырскае служэнне ў горадзе Смалявічы.
падрабязна » -
06 лютага 2018
6 лютага, у дзень памяці блажэннай Валянціны Мінскай, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
Архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій удастоены звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2017»
05 лютага 2018Віцебскі аблвыканкам прысвоіў ганаровае званне «Чалавек года Віцебшчыны» па пяці намінацыях 50 прадстаўнікам рэгіёну. У намінацыі «Сацыяльная сфера (сацыяльная абарона насельніцтва, культура, адукацыя, навука, спорт, ахова здароўя, моладзь)» ганаровае званне прысвоена архіепіскапу Полацкаму і Глыбоцкаму Феадосію.
падрабязна » -
Хрэсны ход на месца масавых расстрэлаў адбыўся ў Магілёве
05 лютага 20184 лютага, у свята Сабора навамучанікаў і вызнаўцаў Царквы Рускай, у Магілёве быў здзейснены хрэсны ход з абразом Царскіх страстацерпцаў да месца, дзе расстрэльвалі людзей падчас крывавых рэпрэсій у 20-х і 30-х гадах XX стагоддзя. Шэсце ўзначаліў архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній.
падрабязна » -
Супрацоўніцтва школы і Царквы абмеркавалі на круглым стале ў Жыровічах
05 лютага 2018У сустрэчы прынялі ўдзел намеснікі начальнікаў аддзелаў адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага, Карэліцкага, Навагрудскага і Слонімскага райвыканкамаў, прадстаўнікі ўстаноў адукацыі, а таксама прадстаўнікі Навагрудскай епархіі, адказныя за працу па супрацоўніцтве з установамі адукацыі ў благачыннях.
падрабязна » -
04 лютага 2018
У прыходскім комплексе храма святых Барыса і Глеба на Каложы (Гродна) адкрылася выстава «Святыя навамучанікі Беларускай Царквы». Гэта падзея стала першай у шэрагу мерапрыемстваў фестывальнага тыдня, прысвечанага XVII Міжнароднаму фестывалю праваслаўных песнапенняў «Каложскі Дабравест».
падрабязна » -
У Бабруйску пройдзе II епархіяльная алімпіяда праваслаўных ведаў
04 лютага 2018Арганізатарам алімпіяды праваслаўных ведаў з'яўляецца аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Бабруйскай епархіі. Тэматыка алімпіядных заданняў 2018 года прысвечана двунадесятым праваслаўным святам, іх зместу, традыцыям святкавання, іконам святаў.
падрабязна » -
Флэш-моб «Калядны кругаварот» аб'яднаў 77 населеных пунктаў
04 лютага 2018Калядная акцыя зноў аб'яднала тры краіны: Беларусь, Расію і Украіну. За час правядзення «Каляднага кругавароту» было адпраўлена 255 падарункаў: 65 для дарослых атрымальнікаў ва ўзросце ад 17 да 90 гадоў, і 190 для дзяцей ад 8 месяцаў да 16 гадоў.
падрабязна » -
Адраджаем культурныя традыцыі: у Мінску адбудуцца Велікапосныя канцэрты
03 лютага 2018У Мінску з 25 лютага па 4 сакавіка будзе праходзіць фестываль «Велікапосныя канцэрты». Ён праводзіцца Лізавецінскім жаночым манастыром сумесна з Беларускай дзяржаўнай акадэміяй музыкі па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.
падрабязна » -
Адбыўся выпуск манаскіх выхаванак рэгенцка-пеўчага аддзялення Мінскага духоўнага вучылішча
01 лютага 2018У Лізавецінскім манастыры горада Мінска пасля Бажэственнай літургіі сёстрам абіцелі ўрачыста ўручылі дыпломы выпускнікоў Мінскага духоўнага вучылішча. За Літургіяй духаўніку абіцелі протаіерэю Андрэю Лемяшонку саслужыў протаіерэй Іаан Задарожын — дырэктар духоўнага вучылішча.
падрабязна »