-
26 верасня 2020
26 верасня, напярэдадні свята Сусветнага Уздзвіжання Пачэснага і Жыватворнага Крыжа Гасподняга, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне з чынам Уздзвіжання Крыжа Хрыстова ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
У Мінску адбылася прэзентацыя Тураўскага крыжа
26 верасня 2020Тураўскі крыж быў адноўлены па ўзору ўздзвізальных (напрастольных) крыжоў візантыйскіх і старажытнарускіх храмаў. Да іх жа адносіцца яшчэ адна вядомая беларуская святыня — крыж прападобнай Еўфрасінні Полацкай. Удзел у прэзентацыі прынялі Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Веніямін і экс-прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Сяргей Румас.
падрабязна » -
У Лаўрышаўскім манастыры адкрылася экалагічная сцежка «Праз стварэнне да Творцы»
25 верасня 2020У Елісееўскім Лаўрышаўскім мужчынскім манастыры адбылося адкрыццё экалагічнай сцежкі «Праз стварэнне да Творцы», створанай дзякуючы сумесным намаганням манастыра і напрамку «Чалавек і стварэнне» ўстановы «Цэнтр экалагічных рашэнняў».
падрабязна » -
Царкоўна-гістарычнаму музею Слуцка-Салігорскай епархіі — 5 гадоў
25 верасня 2020Музей быў утвораны рашэннем Епархіяльнай рады ад 7 верасня 2015 года на базе духоўна-адукацыйнага цэнтра Пакроўскага прыхода вёскі Чыжэвічы Салігорскага раёна. Загадчыкам музея Епархіяльная рада прызначыла сакратара Слуцкага епархіяльнага ўпраўлення протаіерэя Мікалая Лабынько.
падрабязна » -
22 верасня 2020
22 верасня, у дзень памяці святых праведных Богаайцоў Іаакіма і Ганны, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна ў саслужэнні архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія і духавенства епархіі.
падрабязна » -
У Чэрвені рэалізуецца праект «Мы ў душах будуем храм»
22 верасня 2020У рамках праекта людзі з абмежаванымі магчымасцямі, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў, іх бацькі, а таксама людзі, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту, наведалі храм Уздзвіжання Крыжа Гасподняга ў аграгарадку Раванічы.
падрабязна » -
Міранская багаслоўская калегія дзейнічае ў Гродне
22 верасня 2020Выкладчыкі калегіі — свяшчэннаслужыцелі і міране Гродна, якія маюць вышэйшую багаслоўскую адукацыю. Акрамя таго, для лекцый у міранскай багаслоўскай калегіі запрашаюцца выкладчыкі з іншых гарадоў і краін.
падрабязна » -
13 лістапада адбудуцца VII Тураўскія епархіяльныя адукацыйныя чытанні
22 верасня 202013 лістапада адбудуцца VII Тураўскія епархіяльныя адукацыйныя чытанні на тэму: «Фарміраванне гістарычнай памяці моладзі і захаванне культурна-гістарычнай спадчыны беларускага народа (да 550-годдзя яўлення Жыровіцкай іконы Божай Маці, 500-годдзя Жыровіцкага манастыра)».
падрабязна » -
Адбылася сустрэча архіепіскапа Гродзенскага Арцемія з Патрыяршым Экзархам
22 верасня 202021 верасня, свята Нараджэння Прасвятой Уладычыцы нашай Багародзіцы і Вечнадзевы Марыі, у будынку Гродзенскага епархіяльнага ўпраўлення адбылася сустрэча архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія з мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Веніямінам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі.
падрабязна » -
22 верасня 2020
Ігумення Гаўрыіла (Глухава), настаяцелька стаўрапігіяльнага жаночага манастыра Нараджэння Багародзіцы ў Гродне, папрасіла прабачэння ва ўсіх, каго абразіла або закранула яе выступленне на жаночым форуме «За Беларусь» 17 верасня.
падрабязна » -
У Мінску развіталіся з заснавальнікам часопіса «Врата небесные» Андрэем Васільевым
21 верасня 2020Адышоў да Госпада заснавальнік духоўна-асветніцкага часопіса «Врата небесные», член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Расіі (Санкт-Пецярбургскае аддзяленне), сцэнарыст Андрэй Васільеў. Адпяванне адбылося ў мінскім храме святой Сафіі Слуцкай 21 верасня.
падрабязна » -
21 верасня 2020
21 верасня, у свята Нараджэння Прасвятой Багародзіцы Марыі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Гродзенскім стаўрапігіяльным жаночым манастыры Нараджэння Багародзіцы ў саслужэнні архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя і духавенства абіцелі.
падрабязна » -
Мінскую духоўную акадэмію наведаў арцыбіскуп Рымска-Каталіцкай Царквы Антоніа Меніні
20 верасня 2020У Акадэміі высокага госця сустрэў рэктар архімандрыт Сергій (Акімаў), які правёў экскурсію па комплексе будынкаў духоўнай школы. Госць агледзеў храм свяціцеля Кірыла Тураўскага, бібліятэку, царкоўна-гістарычны музей Беларускай Праваслаўнай Царквы, адміністрацыйны корпус акадэміі.
падрабязна » -
20 верасня 2020
20 верасня, напярэдадні свята Нараджэння Прасвятой Уладычыцы нашай Багародзіцы і Вечнадзевы Марыі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў мужчынскім манастыры ў гонар Благавешчання Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Малыя Ляды Смалявіцкага раёна.
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх асвяціў храм прападобнага Серафіма Сароўскага ў аграгарадку Замасточча
20 верасня 202020 верасня, у Нядзелю 15-ю пасля Пяцідзесятніцы, перад Уздзвіжаннем, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў вялікае асвячэнне храма ў гонар прападобнага Серафіма Сароўскага ў аграгарадку Замасточча Мінскага раёна і ўзначаліў у храме Бажэственную літургію.
падрабязна »