-
Выйшла кніга прарэктара МінДАіС Аляксандра Слесарава «Мартыралог Гомельскай епархіі. 1917-1953»
01 красавіка 2017Выданне ўключае падрабязны агляд гісторыі Гомельскай праваслаўнай епархіі ў названыя гады і 282 біяграфічныя артыкулы пра рэпрэсаваных праваслаўных іерархаў, клірыкаў, манаскіх асоба і міран Гомельшчыны.
падрабязна » -
Адбыўся фестываль хрысціянскага кіно «Магніфікат-2017»
26 сакавіка 2017На працягу трох дзён на фестывалі былі паказаны фільмы рэжысёраў Беларусі, Расіі, Польшчы, Украіны, створаныя ў розных хрысціянскіх традыцыях усе яны накіраваныя на падтрымку агульначалавечых каштоўнасцяў. Удзел у адкрыцці фестывалю прыняў старшыня аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Тураўскай епархіі ігумен Аўксенцій (Абражэй).
падрабязна » -
Да Дня праваслаўнай кнігі ў Гомелі прайшоў квэст «Храм мудрасці: учора, сёння, заўтра»
17 сакавіка 2017Епіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан прыняў удзел у мерапрыемстве, прысвечаным 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, якjt прайшло ў Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы. Часткай мерапрыемства стаў квэст, накіраваны на тое, каб нагадаць маладым людзям гісторыю з'яўлення друкаванай кнігі на Русі.
падрабязна » -
Выйшаў 3-і нумар часопіса «Ведамасці Мінскай мітраполіі» за 2017 год
17 сакавіка 2017Выйшаў 3-і нумар часопіса «Ведамасці Мінскай мітраполіі» за 2017 год, набыць які можна ў царкоўных крамах і прыходах Мінскай мітраполіі. Там жа можна набыць і папярэднія выпускі часопіса.
падрабязна » -
У сярэдняй школе № 4 горада Паставы адкрылася выстаўка «Духоўнасць. Маральнасць. Асоба»
13 сакавіка 2017З мэтай ажыццяўлення духоўна-асветніцкай дзейнасці ў бібліятэцы дзяржаўнай установы адукацыі «СШ № 4 горада Паставы» была арганізавана праваслаўная кніжная выстава «Духоўнасць. Маральнасць. Асоба».
падрабязна » -
10 сакавіка 2017
У гэтым годзе ўрачыстасць была прымеркавана да юбілею беларускага кнігадрукавання. Роўна 500 гадоў таму, у 1517 годзе ў Празе беларускім і ўсходнеславянскім першадрукаром Францыскам Скарынам быў выдадзены Псалтыр.
падрабязна » -
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца святкаванне Дня праваслаўнай кнігі
07 сакавіка 2017Па благаславенні мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, 10 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца ўрачыстае мерапрыемства «Дзень праваслаўнай кнігі — 2017».
падрабязна » -
У Маладзечне прайшоў агульнаепархіяльны Дзень праваслаўнай кнігі
06 сакавіка 2017Урачыстае мерапрыемства было прымеркавана да пяцісотай гадавіны выдання Бібліі Францыскам Скарынам. Кульмінацыяй свята стала правядзенне дабрачыннай акцыі «Добрае сэрца» ў падтрымку Віялеты Банковіч і адкрыццё выстаўкі малюнкаў дзяўчынкі. Віялета пакутуе спінальна-мышачнай атрафіяй і мае патрэбу ў набыцці электракаляскі.
падрабязна » -
Падведзены вынікі фотаконкурсу «Мгновения бытия…»
27 лютага 2017Па благаславенні Патрыяршага Экзарха моладзь Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора сумесна з Сінадальным інфармацыйным аддзелам Беларускай Праваслаўнай Царквы правяла фотаконкурс «Мгновения бытия…». Запуск праекта адбыўся 5 снежня 2016 года, а 25 лютага 2017 года былі названыя імёны пераможцаў.
падрабязна » -
Протаіерэй Сергій Лепін: Ёсць тры важных падставы ставіцца да Курапатаў як да святыні
26 лютага 2017Існуе тры важных падставы для таго, каб ставіцца да Курапатаў як да святыні. Пра гэта ў каментары Krynica.info заявіў протаіерэй Сергій Лепін, старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы. «Курапаты — гэта, па-першае, могілкі, па-другое, — месца масавых рэпрэсій, у-трэціх — помнік культуры», — адзначыў ён.
падрабязна » -
21 лютага 2017
У рамках праекта «У пошуках страчанага», які рэалізуецца газетай «СБ — Беларусь сёння», выйдзе кніга пра гісторыю Скобелеўскага ваеннага лагера пад Баранавічамі. Незвычайную тэму з ваеннай гісторыі краіны даследавалі гісторык Уладзімір Ліхадзедаў, прафесар Мінскай духоўнай акадэміі іерэй Гардзей Шчаглоў і аўтар кніг па гісторыі Уладзімір Пефціеў.
падрабязна » -
Выйшаў першы нумар «Весніка Сінадальнага цэнтра сектазнаўства» за 2017 год
17 лютага 2017Выйшаў першы нумар «Весніка Сінадальнага цэнтра сектазнаўства Беларускай Праваслаўнай Царквы» за бягучы год. У выданні апублікаваная статыстыка нетрадыцыйных рэлігійных рухаў у Рэспубліцы Беларусь па дадзеных на 1 студзеня 2017 года.
падрабязна » -
25 лютага адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў фотаконкурсу «Імгненні быцця...»
13 лютага 2017У перыяд з 5 снежня 2016 года па 8 лютага 2017 года на фотаконкурс паступіла больш за 360 фатаграфій з розных гарадоў Рэспублікі Беларусь. Працы прымаліся ў чатырох намінацыях: пейзаж, партрэт, фотагісторыя і instagram.
падрабязна » -
На парозе Дня праваслаўнай моладзі архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій сустрэўся з журналістамі
13 лютага 2017У Полацкай епархіі адбыўся круглы стол «Духоўнае здароўе нацыі». У рамках круглага стала архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій абмеркаваў з журналістамі тэму «Моладзь. Погляд у будучыню».
падрабязна » -
Выйшаў зборнік матэрыялаў міжнароднай канферэнцыі «Эканоміка, хрысціянства і сацыяльныя інстытуты»
07 лютага 2017У выдавецтве Мінскай духоўнай акадэміі выйшаў зборнік матэрыялаў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Эканоміка, хрысціянства і сацыяльныя інстытуты», якая праходзіла 28-29 студзеня 2017 года ў Мінску.
падрабязна »