На Капыльшчыну прыбыла XXVIII навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў»
05 верасня 2021На Капыльшчыну прыбыла XXVIII Міжнародная навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў». Яе ўдзельнікі з нязгаснай лампадай з Благадатным агнём ад Гроба Гасподняга і Загор'е-Сталавіцкім абразом Пакрова Божай Маці пераадолелі маршрут у 780 км праз Баранавіцкі, Ганцавіцкі, Лунінецкі, Салігорскі і Уздзенскі раёны, наведваючы месцы, звязаныя з духоўнай і гісторыка-культурнай спадчынай нашага народа.
На мяжы Капыльскага і Уздзенскага раёнаў удзельнікаў экспедыцыі сустрэла старшыня Капыльскага раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк. Затым усе адправіліся ў аграгарадок Цімкавічы, які вядомы сваімі знакамітымі ўраджэнцамі — дзеячамі навукі і культуры.
Каля помніка загінуўшым пагранічнікам, ахвярам нацысцкага гета, адбылася ліція, якую здзейснілі благачынны Капыльскай царкоўнай акругі, настаяцель Спаса-Узнясенскага храма горада Капыля іерэй Іаан Уханаў; галоўны захавальнік Благадатнага агню ад Гроба Гасподняга ў экспедыцыі настаяцель храма свяціцеля Мікалая Цудатворца ў вёсцы Вялікая Ухалода Барысаўскай епархіі протаіерэй Аляксандр Пачопка; клірык прыхода храма святога апостала Андрэя Першазванага горада Мінска іерэй Кірыл Гардун і настаяцель прыхода храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы аграгарадка Пясочнае іерэй Віталь Станкевіч.
Заты
м адбыўся хрэсны ход да храма Мікалая Цудатворца, дзе святары здзейснілі малебен, па завяршэнні якога протаіерэй Аляксандр Пачопка звярнуўся да прыхаджан з прывітаннем. Пасля чаго ўсе жадаючыя змаглі запаліць свечкі ад нязгаснай лампады з Благадатным агнём ад Гроба Гасподняга.
Па добрай традыцыі экспедыцыі быў пасаджаны «Сад Малітвы».


