Адышоў да Госпада духаўнік Віцебскай епархіі схіархімандрыт Амвросій (Фёдараў)

04 жніўня 2025

photo_202.jpg

3 жніўня 2025 года адышоў да Госпада духаўнік Віцебскай епархіі схіархімандрыт Амвросій (Фёдараў).

Будучы свяшчэннаслужыцель, у свеце Леў Леанідавіч Фёдараў, нарадзіўся 6 красавіка 1939 года ў пасёлку Шылка Усходне-Сібірскага краю РСФСР.

У 1960 годзе скончыў Чыцінскі лесатэхнічны тэхнікум, у 1976 годзе – Чыцінскі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці інжынер-механік станочных механізмаў і абсталявання. Праходзіў тэрміновую ваенную службу ў 1961-1962 гадах.

У 1992 годзе ахрышчаны ў храме святой праведнай Ганны ў вёсцы Кавалі Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.

З жонкай Людмілай Аляксееўнай выхаваў чацвёра дзяцей, двое з якіх прыёмныя.

10 жніўня 2005 года архіепіскапам Віцебскім і Аршанскім Дзімітрыем пасвечаны ў сан дыякана ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Віцебска, а 22 мая 2007 года – у сан прасвітара ў храме святога велікамучаніка Георгія Перамаганосца горада Віцебска. Здзяйсняў служэнне ў храмах горада Віцебска.

15 кастрычніка 2008 года прызначаны духаўніком Віцебскай епархіі.

31 сакавіка 2011 года епіскапам друцкім Пятром (Карпусюком) пастрыжаны ў манаства ў храме ў гонар Казанскай іконы Божай Маці Свята-Траецкага Маркава мужчынскага манастыра горада Віцебска.

8 ліпеня 2024 года пастрыжаны ў вялікую схіму з імем Амвросій у гонар святога прападобнага Амвросія Опцінскага.

Вечная памяць новаспачыламу схіархімандрыту Амвросію! Няхай душа яго ў дабры спачывае, і памяць яго з роду ў род!

Увечары 4 жніўня труна з целам спачылага будзе дастаўлена ў Свята-Траецкі Маркаў манастыр горада Віцебска.

5 жніўня ў Казанскім храме Свята-Траецкага Маркава манастыра пасля заканчэння Бажэственнай літургіі адбудзецца чын пахавання.

Схіархімандрыт Амвросій (Фёдараў) будзе пахаваны на Георгіеўскіх могілках горада Віцебска.

Віцебская епархія / Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники,

глядзіце ў YouTube і TikTok