Патрыяршы Экзарх узначаліў прастольнае свята храме ў гонар прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага горада Мінска
02 жніўня 20252 жніўня 2025 года, у дзень памяці прарока Іліі і святкавання знойдзення мошчаў прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме ў гонар прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі настаяцель прыхода храма ў гонар прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага горада Мінска протаіерэй Аляксандр Будзько; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі прыхода.
Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраваннем А. Голуб.
На малым уваходзе Мітрапаліт Веніямін удастоіў настаяцеля настаяцеля протаіерэя Аляксандра Будзько правам нашэння паліцы.
Пасля патроенай екценні архіпастыр узнёс малітву аб аднаўленні міру.
Пропаведзь перад прычасцем прамовіў протаіерэй Дзімітрый Шылёнак.
Пасля адпуста Бажэственнай літургіі быў здзейснены малебны спеў з хрэсным ходам. Затым Патрыяршы Экзарх звярнуўся да прысутных са словам настаўлення і адзначыў шэраг прыхаджан храма царкоўнымі ўзнагародамі і граматамі.
Настаяцель протаіерэй Аляксандр Будзько звярнуўся да ўладыкі Веніяміна з прывітальным словам, у якім павіншаваў яго са святам і падзякаваў за сумесную малітву. На памяць архіпастыру быў паднесены абраз прарока Іліі.
На заканчэнне Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Таін і падаў усім архіпастырскае благаславенне.
Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber,