-
Адбылося нарачэнне архімандрыта Амвросія (Шаўцова) у епіскапа Светлагорскага
05 верасня 20194 верасня ў Троннай зале кафедральнага саборнага Храма Хрыста Спасіцеля ў Маскве Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл узначаліў чын нарачэння архімандрыта Амвросія (Шаўцова), намесніка Мікольскага мужчынскага манастыра горада Гомеля, у епіскапа Светлагорскага, вікарыя Гомельскай епархіі.
падрабязна » -
Адбылася сустрэча Прадстаяцеля Іерусалімскай Праваслаўнай Царквы і Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі
04 верасня 20194 верасня Блажэннейшы Патрыярх Святога горада Іерусаліма і ўсёй Палесціны Феафіл III прыняў у Іерусалімскай Патрыярхіі мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, які прыбыў у Іерусалім па благаславенню Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.
падрабязна » -
01 верасня 2019
Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл павіншаваў навучальнікаў і навучэнцаў духоўных школ Рускай Праваслаўнай Царквы з пачаткам навучальнага года.
падрабязна » -
Архімандрыт Амвросій (Шаўцоў) абраны вікарыем Гомельскай епархіі
30 жніўня 2019Заслухаўшы рапарт Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі аб прызначэнні вікарнага епіскапа ў Гомельскую епархію, члены Свяшчэннага Сінода пастанавілі абраць архімандрыта Амвросія (Шаўцова), намесніка Мікольскага мужчынскага манастыра горада Гомеля, вікарыем Гомельскай епархіі з тытулам «Светлагорскі».
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі прыняў удзел у пасяджэнні Свяшчэннага Сінода
30 жніўня 201930 жніўня ў зале пасяджэнняў Свяшчэннага Сінода Патрыяршай і Сінадальнай рэзідэнцыі ў Данілавым манастыры ў Маскве Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл узначаліў чарговае пасяджэнне Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы.
падрабязна » -
14 жніўня 2019
13 жніўня адышоў да Госпада прафесар Маскоўскай духоўнай акадэміі Мікалай Канстанцінавіч Гаўрушын. Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, выказаў спачуванне рэктару МДА архіепіскапу Вярэйскаму Амвросію, родным і блізкім спачылага навукоўца.
падрабязна » -
11 жніўня 2019
9-10 жніўня ў Смаленску прайшлі ўрачыстасці з нагоды свята Смаленскай іконы Божай Маці, іменаванай «Адзігітрыя». Удзел у свяце прынялі архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый і епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім, а таксама шматлікія беларускія паломнікі.
падрабязна » -
Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у міжнародным з'ездзе «Садружнасць праваслаўнай моладзі»
07 жніўня 2019З 13 ліпеня па 1 жніўня ў Расіі праходзіў міжнародны з'езд «Садружнасць праваслаўнай моладзі», удзел у якім прыняла дэлегацыя з Беларусі. Удзельнікі з'езда прайшлі па маршруце: Каранная пустынь — Курск — Сергіеў Пасад — Масква — Мурам — Дзівеева — Белгарад — Рыльск — Курск — пасёлак Залатухіна — Каранная пустынь.
падрабязна » -
Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі наведалі Валаамскі і Канеўскі манастыры
18 ліпеня 201917 ліпеня 2019 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка і Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі У. У. Пуцін наведалі Спаса-Праабражэнскі Валаамскі стаўрапігіяльны мужчынскі манастыр. Высокіх гасцей сустракалі намеснік манастыра епіскап Троіцкі Панкрацій, дырэктар духоўна-асветніцкага цэнтра «Святло Валаама» ігумен Мяфодзій (Пятроў), насельнікі абіцелі.
падрабязна » -
18 ліпеня 2019
18 ліпеня 2019 года, у свята знойдзення пачэсных мошчаў прападобнага Сергія, ігумена Раданежскага, урачыстыя богаслужэнни здзяйсняліся ва ўсіх храмах Свята-Троіцкай Сергіевай лаўры і Маскоўскіх духоўных школ. Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл узначаліў служэнне Бажэственнай літургіі ў Успенскім саборы Свята-Троіцкай Сергіевай лаўры. У Пакроўскім акадэмічным храме — Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел.
падрабязна » -
17 ліпеня 2019
17 ліпеня 2019 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, прыняў удзел у малой вячэрні з чытаннем акафіста прападобнага Сергія Раданежскага ў Троіца-Сергіевай лаўры, якую ўзначаліў Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл.
падрабязна » -
У Мінску адбудзецца Міжнародная канферэнцыя, прысвечаная памяці мітрапаліта Нікадзіма (Ротава)
15 ліпеня 201915 кастрычніка 2019 года спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння Высокапраасвяшчэннейшага Нікадзіма (Ротава, 1929 — 1978), мітрапаліта Ленінградскага і Наўгародскага, Патрыяршага Экзарха Заходняй Еўропы. Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у горадзе Мінску 15-16 кастрычніка 2019 года адбудзецца Міжнародная канферэнцыя «Мітрапаліт Нікадзім: шлях служэння Царкве», прысвечаная юбілейнай гадавіне. Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 15 верасня.
падрабязна » -
Прадстаяцель Рускай Царквы павіншаваў Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з днём тэзаімянінаў
12 ліпеня 2019Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл павіншаваў мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з днём тэзаімянінаў.
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі прыняў удзел у чарговым пасяджэнні Свяшчэннага Сінода
09 ліпеня 20199 ліпеня Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл узначаліў пасяджэнне Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы ў храме святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра ў Уладзімірскім скіце Спаса-Праабражэнскага Валаамскага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра.
падрабязна » -
06 ліпеня 2019
Па благаславенню Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі старшыня Сінадальнага аддзела па турэмнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы святар Георгій Лапухоў з 1 па 4 ліпеня прымаў удзел у рабоце Міжнароднай канферэнцыі турэмных капеланаў Еўропы, якая праходзіла на базе Цэнтра культуры Сэн-Тама ў Страсбургу (Францыя).
падрабязна »
