-
24 верасня 2021
У ходзе пасяджэння Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы 23-24 верасня 2021 года ўдзельнікі заслухалі рапарты старшыні Выдавецкага савета мітрапаліта Калужскага і Бораўскага Клімента і старшыні Сінадальнай богаслужэбнай камісіі мітрапаліта Петразаводскага і Карэльскага Канстанціна аб прадстаўленні на зацвярджэнне Свяшчэннага Сінода шэрагу богаслужэбных тэкстаў і тэкстаў акафістаў.
падрабязна » -
Мітрапаліт Веніямін прыняў удзел у чарговым пасяджэнні Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы
23 верасня 202123-24 верасня 2021 года ў Троннай зале Патрыяршай і Сінадальнай рэзідэнцыі ў Данілавым манастыры ў Маскве пад старшынствам Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла адбылося пасяджэнне Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы.
падрабязна » -
21 верасня 2021
У свята Нараджэння Прасвятой Багародзіцы епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній саслужыў прадстаяцелю Рускай Царквы за Літургіяй у Храме Хрыста Спасіцеля ў Маскве.
падрабязна » -
21 верасня 2021
20 верасня 2021 года, напярэдадні свята Нараджэння Прасвятой Уладычыцы нашай Багародзіцы і Вечнадзевы Марыі, епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній здзейсніў усяночнае трыванне ў храме велікамучаніцы Ірыны Патрыяршага падвор'я ў Пакроўскім горада Масквы, дзе размяшчаецца Прадстаўніцтва Беларускага Экзархату.
падрабязна » -
16 верасня 2021
На адкрыцці канферэнцыі выступіў Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл.
падрабязна » -
Выйшаў у свет 62-і том «Праваслаўнай энцыклапедыі»
16 верасня 2021Выданне адкрывае матэрыял пра Свенскую Пячэрскую ікону Божай Маці. Завяршае 62-і том артыкул пра свяшчэннамучаніка Сергія Кедрава, які быў расстраляны ў 1937 годзе і пахаваны на палігоне Бутава пад Масквой.
падрабязна » -
Адкрываецца адзінаццаты сезон Патрыяршай літаратурнай прэміі
14 верасня 202114 верасня 2021 года па благаславенню Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла Выдавецкі Савет Рускай Праваслаўнай Царквы пачынае прыём дакументаў на саісканне Патрыяршай літаратурнай прэміі імя святых роўнаапостальных Кірылы і Мяфодзія.
падрабязна » -
12 верасня 2021
12 верасня 2021 года Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл прыняў удзел у трапезе, арганізаванай для ўдзельнікаў урачыстасцяў, прысвечаных 800-годдзю з дня нараджэння дабравернага вялікага князя Аляксандра Неўскага, дню перанясення мошчаў дабравернага князя Аляксандра Неўскага ў Санкт-Пецярбург (1724 год) і 300-годдзю Ніштацкага міру (1721 год).
падрабязна » -
12 верасня 2021
12 верасня 2021 года, у свята перанясення мошчаў дабравернага вялікага князя Аляксандра Неўскага (1724), горад Санкт-Пецярбург і Свята-Троіцкая Аляксандра-Неўская лаўра сталі цэнтрам агульнарасійскіх і агульнацаркоўных урачыстасцяў, прысвечаных 800-годдзю з дня нараджэння дабравернага князя Аляксандра Неўскага.
падрабязна » -
50 гадоў таму Свяцейшы Патрыярх Кірыл быў узведзены ў сан архімандрыта
12 верасня 202112 верасня 2021 года, у дзень памяці дабравернага вялікага князя Аляксандра Неўскага, Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл узначаліў ўрачыстасці, прысвечаныя 800-годдзю з дня нараджэння дабравернага князя, у Свята-Троіцкай Аляксандра-Неўскай лаўры горада Санкт-Пецярбурга. У гэты ўрачысты дзень Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы адзначае 50-годдзе ўзвядзення ў сан архімандрыта.
падрабязна » -
На беразе Чудскага возера адкрыўся мемарыяльны комплекс «Князь Аляксандр Неўскі з дружынай»
12 верасня 2021На ўрачыстым мерапрыемстве прысутнічалі прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін і Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл.
падрабязна » -
11 верасня 2021
11 верасня 2021 года, напярэдадні свята перанясення мошчаў святога Аляксандра Неўскага, усяночнае трыванне ў Свята-Троіцкім саборы Аляксандра-Неўскай лаўры ўзначаліў мітрапаліт Ташкенцкі і Узбекістанскі Вікенцій. Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі мітрапаліты Круціцкі і Каломенскі Павел, Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Чалябінскі і Міяскі Аляксій, Васкрасенскі Дыянісій, намеснік манастыра епіскапа Кранштацкі Назарый, епіскап Лыскаўскі і Лукаянаўскі Сілуан, брація абіцелі і іншыя святары.
падрабязна » -
11 верасня 2021
11 верасня 2021 года, у свята Усекнавення галавы Іаана Прадцечы, мітрапаліт Санкт-Пецярбургскі і Ладажскі Варсанофій здзейсніў Бажэственную літургію ў Казанскім кафедральным саборы горада Санкт-Пецярбурга. Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі члены Свяшчэннага Сінода — мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Валгаградскі і Камышынскі Фёдар, Чалябінскі і Міяскі Аляксій, Паўднёва-Сахалінскі і Курыльскі Ніканор.
падрабязна » -
Зварот Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з нагоды Дня цвярозасці
11 верасня 2021Вялікая адказнасць ляжыць сёння на ўсіх нас, праваслаўных хрысціянах, якія ад купелі хрышчэння закліканы паказваць прыклад добрага і пабожнага жыцця, цвярозага і разважлівага стаўлення да таго, што адбываецца, дзейнай любові да людзей, — гаворыцца ў звароце.
падрабязна » -
09 верасня 2021
8 верасня 2021 года ў фармаце відэаканферэнцыі адбылося чарговае пасяджэнне камісіі Міжсаборнай прысутнасці Рускай Праваслаўнай Царквы па пытаннях арганізацыі жыцця манастыроў і манаства. У пасяджэнні прыняў удзел член камісіі, старшыня Сінадальнага аддзела па справах манастыроў і манаству Беларускай Праваслаўнай царквы епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый.
падрабязна »
