-
У Мінску адбыўся фінал акцыі «Аднаўленне святынь Беларусі»
01 кастрычніка 2018Сёлета фінальнае мерапрыемства акцыі прайшло на мемарыяльным комплексе «Масюкоўшчына» на месцы нацысцкага лагера ваеннапалонных «Шталаг-352» і працягнулася ў крыпце сталічнага Усіхсвяцкага храма.
падрабязна » -
28 верасня 2018
28 верасня ў Мінскім епархіяльным упраўленні адбылася сустрэча мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з новапрызначаным Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Міхаілам Віктаравічам Бабічам.
падрабязна » -
Епіскап Тураўскі Леанід узяў удзел у святкаванні 863-й гадавіны з дня заснавання Мазыра
25 верасня 2018Мэр горада Мазыра Алена Паўлечка ўручыла архіпастыру падзячны ліст ад Мазырскага райвыканкама «за вялікі ўклад у фарміраванне духоўна-маральных каштоўнасцяў, патрыятычнае і мастацка-эстэтычнае выхаванне мазыран».
падрабязна » -
У Мінску ўшанавалі памяць загінуўшых матацыклістаў
24 верасня 201818 верасня — Дзень памяці загінуўшых матацыклістаў. Увечары гэтага дня ў Мінску байкеры традыцыйна наведалі храм-помнік у гонар Усіх святых, дзе адбылася паніхіда, а затым адправіліся за горад, дзе запусцілі нябесныя ліхтарыкі, ушанаваўшы памяць загінуўшых таварышаў.
падрабязна » -
Намеснік міністра фінансаў Расійскай Федэрацыі наведаў гомельскі кафедральны сабор
23 верасня 2018У рамках свайго візіту ў Рэспубліку Беларусь 21 верасня намеснік міністра фінансаў Расійскай Федэрацыі Аляксей Маісееў наведаў Петра-Паўлаўскі кафедральны сабор у горадзе Гомелі.
падрабязна » -
23 верасня 2018
Арганізатарам маштабнага форуму, у якім прынялі ўдзел больш за 100 прадстаўнікоў дзяржаўных структур і грамадскіх арганізацый Расіі і Беларусі, выступіла Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь.
падрабязна » -
У Дзяржынскім гісторыка-краязнаўчым музеі праходзіць выстава, прысвечаная святой Валянціне Мінскай
20 верасня 201818 верасня ў Дзяржынскім гісторыка-краязнаўчым музеі адкрылася выстава «Святая зямлі маёй», прысвечаная жыццю і падзвіжніцкаму шляху блажэннай Валянціны Мінскай — ураджэнкі вёскі Коскі Мінскага павета, якая цяпер уваходзіць у склад Дзяржынскага раёна.
падрабязна » -
19 верасня 2018
У Мінску затрыманы лжэсвятар, які прадстаўляўся айцом Аляксандрам. Падманным шляхам, пад падставай зняцця псуты і будаўніцтва храмаў ён завалодаў грашовымі сродкамі і ювелірнымі вырабамі грамадзян. Праваахоўнікам вядома, што свае супрацьпраўныя дзеянні «айцец Аляксандр» ажыццяўляў на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Міліцыя просіць грамадзян, якія пацярпелі ад дзеянняў названай асобы, звяртацца па тэлефоне 102.
падрабязна » -
19 верасня 2018
Кніга прысвечаная жыццю і подзвігу за Хрыста пацярпелага протаіерэя Іаана Іаанавіча Васторгава (1867-1918), які досыць вядомы ў асяроддзі веруючага народу, але, несумненна, заслугоўвае большай увагі. Прэзентацыя адбудзецца ў гарадскім Доме культуры г. Барысава.
падрабязна » -
Новая нядзельная школа адкрылася ў Чавусах
19 верасня 2018На цырымоніі адкрыцця нядзельнай школы прысутнічалі: старшыня Чавускага райвыканкама Сяргей Драздоўскі, клірыкі Узнясенскага храма, парафіяне, выхаванцы школы і іх бацькі.
падрабязна » -
Архіепіскап Гродзенскі Арцемій ажыццявіў спецгашэнне паштовай маркі з выявай Каложскай царквы
19 верасня 201814 верасня ў храме Каложскай іконы Прасвятой Багародзіцы адбылася цырымонія спецыяльнага гашэння паштовай маркі «Гарады Беларусі. Гродна» з выявай старажытнага Барыса-Глебскага (Каложскага) храма.
падрабязна » -
У Тураве адсвяткавалі традыцыйны «Дзень вянчання на святой Тураўскай зямлі»
19 верасня 2018Чатыры шлюбныя пары з Турава, Лельчыц і Давыд-Гарадка вырашылі ў гэты дзень узяць царкоўны шлюб у кафедральным саборы старажытнага горада Турава. Таінства здзейсніў епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід.
падрабязна » -
Гомельская епархія праводзіць набор слухачоў на трохгадовыя біблейска-багаслоўскія курсы
19 верасня 2018Курсы дадуць слухачам магчымасць сустрэцца з цікавымі людзьмі, пазнаёміцца на практыцы з лепшымі прыкладамі духоўна-асветніцкай працы, дапамогуць знайсці сваё месца ў шматграннай справе царкоўнай місіі.
падрабязна » -
У Оршы адбыліся ўрачыстасці ў гонар Аршанскай іконы Божай Маці
19 верасня 2018Яркай падзеяй стаў хрэсны ход са спісам Аршанскай іконы Вечнадзевы ад Куцеінскага манастыра да месца заснавання горада Оршы. Затым абраз Прасвятой Багародзіцы на маторнай лодцы праз раку Днепр быў дастаўлены ў Успенскі жаночы манастыр.
падрабязна » -
18 верасня 2018
Царкоўна-навуковы цэнтр «Праваслаўная энцыклапедыя» завяршае працу над навуковым выданнем вялікага корпуса нававыяўленых дакументаў, якія адносяцца да пытання далучэння Кіеўскай мітраполіі да Маскоўскага Патрыярхату ў 1685-1686 гадах.
падрабязна »
