-
Стартавала XXVI навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў»
29 жніўня 2019Раніцай 28 жніўня, у свята Успення Прасвятой Багародзіцы, са Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска выправілася ў шлях XXVI навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў». Канчатковым пунктам экспедыцыі стане Слонім, дзе 1 верасня адбудзецца маштабнае святкаванне Дня беларускага пісьменства.
падрабязна » -
Пастырская канферэнцыя «Полацкі царкоўны сабор 1839 года» адбылася ў Светлагорску
24 жніўня 2019У рамках Першага духоўна-асветніцкага праваслаўнага фестывалю Гомельскай епархіі 23 жніўня ў малой зале Светлагорскага гарадскога цэнтра культуры адбылася пастырская канферэнцыя «Полацкі царкоўны сабор 1839 года».
падрабязна » -
Прадстаўнікі Барысаўскай епархіі прынялі ўдзел у велапрабегу па месцах баявой славы
23 жніўня 2019Больш за 100 чалавек прынялі ўдзел у раённым веласіпедным прабегу, прысвечаным 75-годдзю вызвалення горада Барысава ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 95-годдзю ўтварэння Барысаўскага раёна.
падрабязна » -
22 жніўня 2019
21 жніўня, у дзень памяці свяшчэннамучаніка Сергія Чарнобыльскага († 1937), епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід ўзначаліў Бажэственную літургію пад адкрытым небам у адселенай вёсцы Белая Сарока Нараўлянскага раёна.
падрабязна » -
21 жніўня 2019
У дзень Праабражэння Гасподняга сястрыцтва ў гонар велікамучаніцы Варвары (Гомель) адправілася ў Рэспубліканскі цэнтр радыяцыйнай медыцыны, каб падзяліцца душэўным святлом і падтрымаць людзей, на долю якіх выпалі выпрабаванні.
падрабязна » -
«Аўтобус міласэрнасці» працуе ў Брэсцкай епархіі
20 жніўня 2019Суцэльнаметалічны фургон «Газэль Next» штодня дастаўляе ежу бяздомным і служыць іншым справам міласэрнасці: валанцёры праводзяць сярод маючых патрэбу работу па аднаўленню дакументаў, праходжанню медагляду, працаўладкаванню, забеспячэнню неабходным адзеннем, абуткам, медыкаментамі і іншымі прадметамі.
падрабязна » -
У Грэцыі завяршылася чарговая змена катэхізацыйнага лагера «Крынічка» для беларускіх дзяцей
17 жніўня 2019У лагеры адпачывалі 35 дзяўчынак-падлеткаў з сем'яў вернікаў Увядзенскага, Богаяўленскага і Серафімаўскага прыходаў горада Мінска, з сем'яў святароў Беларускага Экзархату, а таксама сем'яў супрацоўнікаў Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь.
падрабязна » -
Адбылася сустрэча Патрыяршага Экзарха з паслом Германіі ў Беларусі
16 жніўня 201916 жніўня ў Мінскім епархіяльным упраўленні адбылася сустрэча мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з новапрызначаным Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Федэратыўнай Рэспублікі Германія Манфрэдам Хутэрэрам, які прыбыў у Беларусь у канцы ліпеня гэтага года.
падрабязна » -
Навагрудскае сястрыцтва праводзіць акцыю «Збярэм дзіця ў школу»
15 жніўня 2019У гарадскім гандлёвым цэнтры і іконнай лаўцы сястрыцтва ўстаноўлены спецыяльныя скрыні і каляскі для збору школьных прылад і ахвяраванняў для дзяцей з малазабяспечаных сем'яў.
падрабязна » -
У Свята-Троіцкім храме Зэльвы памаліліся аб упакаенні паэткі Ларысы Геніюш
15 жніўня 2019У храме Святой Жыццепачатнай Троіцы гарадскога пасёлка Зэльва адбылося богаслужэнне, за якім былі ўзнесены малітвы аб упакаенні вядомай паэткі Ларысы Антонаўны Геніюш.
падрабязна » -
Архіепіскап Брэсцкі Іаан пагутарыў з удзельнікамі маладзёжнага семінара-злёту «Адзінства-2019»
13 жніўня 2019Архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан правёў архіпастырскую гутарку з удзельнікамі XII моладзевага міжнароднага праваслаўнага семінара-злёту «Адзінства-2019», які праводзіцца на тэрыторыі Нікольскага скіта блізу хутара Вежнае.
падрабязна » -
Адбылося адкрыццё першага духоўна-асветніцкага праваслаўнага фестывалю Гомельскай епархіі
11 жніўня 2019У горадзе Рэчыцы адбылося ўрачыстае адкрыццё першага духоўна-асветніцкага праваслаўнага фестывалю Гомельскай епархіі, які аб'яднаў культурную, духоўную, дабрачынную праграмы і праваслаўны кірмаш, прадстаўлены манастырамі і прыходамі.
падрабязна » -
Фестываль праваслаўнай моладзі Полацкай епархіі адбыўся ў Круляўшчызне
10 жніўня 2019Пачатак жніўня — радасны і ўрачысты час для праваслаўнага моладзевага руху пры храме Усекнавення галавы Іаана Прадцечы ў Круляўшчызне: у гэты час тут традыцыйна праходзіць Фестываль праваслаўнай моладзі Полацкай епархіі.
падрабязна » -
09 жніўня 2019
Па благаславенню архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія ў аграсядзібе «Селяхі» прайшоў VІ штогадовы сацыяльна-дабрачынны злёт праваслаўнай моладзі «Сустрэча сяброў», арганізаваны братчыкамі парафіі святых роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла горада Ваўкавыска пры падтрымцы Ваўкавыскага райвыканкама.
падрабязна » -
У Гомельскай епархіі адбудзецца першы духоўна-асветніцкі праваслаўны фестываль
08 жніўня 2019У Гомельскай епархіі адбудзецца першы духоўна-асветніцкі праваслаўны фестываль, які аб'яднае культурную, духоўную, дабрачынную праграмы і праваслаўны кірмаш, прадстаўлены манастырамі і прыходамі.
падрабязна »
