-
У Оршы адбылася акцыя «Разам у абарону жыцця!»
23 студзеня 2018На працягу некалькіх гадоў у навагоднія і калядныя святы, у Дзень горада і Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, а таксама ў Дзень маці аршанак, якія сталі маладымі мамамі, віншуе кіраўніцтва горада сумесна са святарамі Оршы.
падрабязна » -
Калядны моладзевы баль «Час танцаваць!» прайшоў у Гомельскай епархіі
23 студзеня 201820 студзеня Гомельскі гарадскі цэнтр культуры з традыцыйнай гасціннасцю прымаў танцуючую моладзь з усёй Гомельскай епархіі. Студэнты вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў горада, а таксама маладыя прыхаджане храмаў у вячэрніх сукенках і касцюмах танцавалі пад класічную музыку.
падрабязна » -
23 студзеня 2018
Па благаславенню епіскапа Тураўскага і Мазырскага Леаніда старшыня епархіяльнага аддзела па ўзаемадзеянню з грамадствам і СМІ протаіерэй Аляксандр Шылёнак асвяціў ваду ў рацэ Прыпяць на тэрыторыі ўстановы «Мазырская спартыўная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву прафсаюзаў па веславанні на байдарках і каноэ».
падрабязна » -
Гродна ў 17-ы раз прымае гасцей Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў «Каложскі Дабравест»
22 студзеня 20187-10 лютага ў храмах і на канцэртных пляцоўках Гродна выступяць 34 хоры з Чарнагорыі, Македоніі, Румыніі, Польшчы, Узбекістана, Расіі, Украіны і Беларусі. Унікальнасць «Дабравеста» ў тым, што на адной сцэне сваё майстэрства могуць прадэманстраваць і сельскія хоры, і прафесійныя кансерваторскія калектывы з сусветным імем.
падрабязна » -
У Лідскім гісторыка-мастацкім музеі ўпершыню прайшлі «Хрышчэнскія сустрэчы»
22 студзеня 2018У Лідскім гісторыка-мастацкім музеі 19 студзеня ўпершыню прайшлі «Хрышчэнскія сустрэчы». На мерапрыемства быў запрошаны благачынны Лідскай акругі протаіерэй Расціслаў Салаўёў.
падрабязна » -
Гутарка пра свята Богаяўлення прайшла ў санаторыі «Ракета»
21 студзеня 201819 студзеня, у свята Хрышчэння Гасподняга, па просьбе адміністрацыі аздараўленчага комплексу «Ракета» Мінскага раёна ў санаторыі адбылася духоўна-асветніцкая гутарка.
падрабязна » -
19 студзеня 2018
17 студзеня ў храме-помніку ў гонар Усіх святых у горадзе Мінску адкрылася выстаўка «Венцаносная сям'я. Шлях любві», прысвечаная жыццю і подзвігу святых царскіх страстацерпцаў: імператара Мікалая II, імператрыцы Аляксандры, цэсарэвіча Аляксея, вялікіх князёўн Вольгі, Таццяны, Марыі і Анастасіі.
падрабязна » -
17 студзеня 2018
27 студзеня на базе Мінскай духоўнай акадэміі адбудзецца Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Соцыум і хрысціянства». На форуме будуць абмеркаваны пытанні хрысціянскага разумення сацыяльнай рыначнай гаспадаркі, карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці і іншыя.
падрабязна » -
Дзіцячай іканапіснай студыі «Пакроў» з Гродна — 5 гадоў
17 студзеня 201816 студзеня, з нагоды 5-гадовага юбілею дзіцячай іканапіснай студыі «Пакроў», што дзейнічае пры Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна, у галерэі «Ў МАЙСТРА» адбылося адкрыццё тэматычнай выставы. Прэзентацыя ўключае ў сябе працы 20 выхаванцаў студыі ва ўзросце ад 9 да 16 гадоў. Некаторыя іконы атрымалі высокую ацэнку і прызавыя месцы на спецыялізаваных міжнародных конкурсах.
падрабязна » -
17 студзеня 2018
Архіпастыр павіншаваў дзяцей і іх бацькоў з Ражджаством Хрыстовым і надыходзячым святам Богаяўлення, пажадаўшы ўсім дапамогі Божай, здароўя і цярпення.
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх і Міністр аховы здароўя наведалі з дабрачыннай місіяй Дом дзіцяці № 1
17 студзеня 201816 студзеня Дом дзіцяці № 1 для дзяцей з арганічным паражэннем цэнтральнай нервовай сістэмы і псіхікі наведалі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, і Міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Валерый Анатольевіч Малашка.
падрабязна » -
Архіерэйскі калядны прыём у гонар шматдзетных сем'яў святароў прайшоў у Бабруйску
16 студзеня 201816 студзеня ў Габеленавай зале гарадскога тэатра драмы і камедыі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча (Бабруйск) прайшоў архіерэйскі прыём у гонар сем'яў святароў Бабруйскай епархіі, якія маюць траіх і больш дзяцей.
падрабязна » -
У памяці вечнай будзе праведніца!
15 студзеня 2018Адышла да Госпада Надзея Аляксандраўна Асінкіна, кіраўнік Школы сясцёр міласэрнасці, старэйшая сястра сястрыцтва ў гонар прападобнамучаніц вялікай княгіні Лізаветы і інакіні Варвары Усіхсвяцкага прыхода горада Мінска.
падрабязна » -
У Мінскай духоўнай семінарыі зладзілі «Жывы вярцеп»
10 студзеня 2018Цэнтральнае месца ў кампазіцыі заняла ікона Ражджаства Хрыстовага, а вакол яе ў загонах знаходзіліся авечкі, казляняты, вослік і поні. Кожны наведвальнік мог зрабіць фота на памяць і пакарміць жывёл хлебам і морквай.
падрабязна » -
Больш за 100 пацыентаў Рэспубліканскага цэнтра радыяцыйнай медыцыны атрымалі калядныя падарункі
10 студзеня 2018У светлыя дні Святак гомельскае сястрыцтва міласэрнасці ў гонар вялікамучаніцы Варвары падзялілася радасцю аб Хрысце Народжаным з пацыентамі Рэспубліканскага цэнтра радыяцыйнай медыцыны.
падрабязна »
