-
Віфлеемскі агонь міру пачаў перадкаляднае шэсце па беларускіх храмах
26 снежня 201723 снежня ў парафіі храма іконы Божай Маці «Няўпіўная Чаша» горада Мінска адбылася ўрачыстая сустрэча агню з Базылікі Ражджаства Хрыстовага ў Віфлееме. Настаяцель прыхода протаіерэй Дыянісій Пясецкі здзейсніў урачысты малебен.
падрабязна » -
Мінчане і госці сталіцы запрашаюцца на канцэрт «Спявай Госпаду, уся зямля!..»
25 снежня 2017У праграме — выступленні паэтаў, музычных калектываў і салістаў. Прагучаць творы духоўнай паэзіі, праваслаўныя харавыя спевы, інструментальная класічная музыка. Канцэрт пачнецца ў Свята-Духавым кафедральным саборы 26 снежня ў 19:00, уваход вольны.
падрабязна » -
24 снежня 2017
З 20 па 22 снежня ў Полацкім раёне адбылося выязное пасяджэнне міжведамаснай камісіі пры Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь па праблемах пажылых людзей, ветэранаў і асоб, пацярпелых ад наступстваў войнаў.
падрабязна » -
У МінДС адбыўся круглы стол «Руская Праваслаўная Царква ў гады масавых рэпрэсій»
23 снежня 2017Мерапрыемства прайшло ў рамках рэалізацыі праграмы Мінскай духоўнай семінарыі па захаванню памяці аб навамучаніках і вызнаўцах Рускай Праваслаўнай Царквы ХХ стагоддзя, прынятай 29 чэрвеня 2016 года на пасяджэнні Вучонага савета Мінскай духоўнай семінарыі.
падрабязна » -
22 снежня 2017
Уладыка Серафім зачытаў у ходзе форуму прывітальны адрас мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.
падрабязна » -
У МінДА адбудуцца лекцыі мастацтвазнаўцы Юліі Мацвеевай
22 снежня 2017Тэмы лекцый: «Гісторыя ўладкавання алтара: ад антычных вытокаў да хрысціянскай класікі ў Святой Сафіі Канстанцінопальскай», «Алтарнае ўладкаванне даіканаборскіх цэркваў: сінтэз слова, таінства, сюжэта і сакральнай прасторы». Лекцыі пройдуць 23 і 24 снежня адпаведна.
падрабязна » -
У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрылася выстава «Святыя непадзеленай Царквы»
21 снежня 2017Прывітальныя словы ў адрас арганізатараў і ўдзельнікаў выставачнага праекта накіравалі: Расійская Акадэмія мастацтваў; архіепіскап Харыупальскі Іаан (Парыж, Францыя, Канстанцінопальскі Патрыярхат); мітрапаліт Дыяклійскі Каліст (Оксфард, Вялікабрытанія, Канстанцінопальскі Патрыярхат); епіскап Ніжнетагільскі і Сяроўскі Інакенцій (Расія, Маскоўскі Патрыярхат).
падрабязна » -
21 снежня 2017
Арганізатарамі прэзентацыі выступілі Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў у Беларусі і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.
падрабязна » -
У Мінску пройдзе IV Міжнародны Калядны фестываль батлеечных і лялечных тэатраў «Нябёсы»
21 снежня 2017Мерапрыемства адбудзецца па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. У адукацыйным цэнтры Лізавецінскага манастыра збяруцца лепшыя батлеечныя і лялечныя тэатры з 7 краін: Беларусі, Расіі, Літвы, Эстоніі, Вялікабрытаніі, Германіі і Украіны.
падрабязна » -
21 снежня 2017
У ходзе ўзброенага канфлікту ў Сірыі колькасць хрысціян у гэтай блізкаўсходняй краіне скарацілася амаль удвая. Сотні тысяч сірыйскіх хрысціян былі вымушаны пакінуць родныя дамы. Мноства храмаў Антыяхійскай Праваслаўнай Царквы разбураны баевікамі і маюць патрэбу ў аднаўленні.
падрабязна » -
Адбыўся Агульны сход Мінскай епархіі
21 снежня 201720 снежня ў канферэнц-зале гасцініцы «Беларусь» (горад Мінск) адбыўся Агульны сход Мінскай епархіі. Прэзідыум сходу ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
падрабязна » -
У Гомельскай епархіі штогод збіраюць ахвяраванні ў дапамогу хворым дзецям
20 снежня 2017За апошнія два гады агульнымі намаганнямі было сабрана і пералічана ва ўстановы аховы здароўя, на аперацыі, тэрапію, закупку абсталявання і гэтак далей больш за 150 000 (сто пяцьдзесят тысяч) дэнамінаваных беларускіх рублёў.
падрабязна » -
У Віцебску прайшоў семінар па праваслаўнай вэб-журналістыцы
18 снежня 2017Удзельнікамі канферэнцыі, арганізаванай рэдакцыяй афіцыйнага сайта Віцебскай епархіі і Віцебскай духоўнай семінарыяй, сталі прадстаўнікі благачынняў Віцебскай епархіі і студэнты духоўнай школы, якія нясуць послух на семінарскім сайце.
падрабязна » -
Ва Увядзенскім храме Мінска на працягу тыдня будуць маліцца аб зняволеных
17 снежня 2017Па благаславенню Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла і мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, ва Увядзенскім прыходзе горада Мінска з 18 па 24 снежня будзе праходзіць «Тыдзень каляднага малітваслоўя за ўсіх праваслаўных хрысціян, якія ў кайданах турэмных знаходзяцца».
падрабязна » -
У Мінску адбудзецца дабрачынная сустрэча-прэзентацыя «Дапамога хрысціянам у Афрыцы»
14 снежня 201716 снежня ў Мінскай духоўнай акадэміі адбудзецца дабрачынная сустрэча з праваслаўным місіянерам Русланам Яроцкім, арганізатарам і ідэйным натхняльнікам гуманітарнай місіянерскай дзейнасці ў Рэспубліцы Кенія (Усходняя Афрыка).
падрабязна »
