-
XV гарадскі Велікодны фестываль адкрыўся ў Гомелі
11 красавіка 2018Шматлікія паездкі і экскурсіі да культурна-гістарычных помнікаў і праваслаўных святынь Гомеля і вобласці, цыклы кніжна-ілюстрацыйных выстаў у бібліятэках, дабрачынныя акцыі, сустрэчы духавенства з моладдзю, разнастайныя майстар-класы, трэнінгі і семінары — усе гэта толькі малая частка запланаваных фестывальных мерапрыемстваў.
падрабязна » -
22 красавіка ў Мінску пройдзе моладзевы танцавальна-выканальніцкі кірмаш «Пасхаліца на Саборнай»
03 красавіка 2018Для мінчан і гасцей горада падрыхтаваны майстар-класы, дзіцячыя гульні-квэсты і забаўляльныя віктарыны. Гледачоў чакае вялікі канцэрт, па завяршэнні якога гараджане змогуць прыняць удзел у танцавальнай праграме і сфармаваць адзіную вялікую танцавальную пляцоўку.
падрабязна » -
Пытанням духоўнасці быў прысвечаны моладзевы гімназічны форум у Добрушы
29 сакавіка 2018Моладзевы гімназічны форум — традыцыйная вясновая сустрэча старшакласнікаў гарадскіх школ — адбыўся 28 сакавіка на базе ДУА «Гімназія горада Добруша». У гэтым годзе форум прысвячаўся пытанням духоўнасці, а правесці яго запрасілі адказнага за катэхізацыю ў Добрушскім благачынні іерэя Аляксія Мітрафанава.
падрабязна » -
Прадстаўнік Беларускага Экзархату прыняў удзел у абмеркаванні дзяржаўнай падтрымкі ветэранаў
29 сакавіка 201827 сакавіка старшыня Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Кірыл Шолкаў прыняў удзел у пасяджэнні Міжведамаснай камісіі па праблемах пажылых людзей, ветэранаў і асоб, пацярпелых ад наступстваў войнаў.
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі здзейсніў памінальную ліцію па ахвярах трагедыі ў Кемераве
27 сакавіка 201827 сакавіка мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска здзейсніў памінальную ліцію па ахвярах трагедыі ў горадзе Кемераве (Расія).
падрабязна » -
Ва ўсіх храмах Рускай Праваслаўнай Царквы будуць узнесены малітвы аб ахвярах пажару ў Кемераве
26 сакавіка 2018Пажар у гандлёва-забаўляльным цэнтры «Зімовая вішня» ў цэнтры Кемерава пачаўся 25 сакавіка. У момант узгарання ў будынку не спрацавала пажарная сігналізацыя, пажарныя выхады былі заблакаваныя. Загінулі звыш 60 чалавек, больш за 40 чалавек пацярпелі. Сярод ахвяр трагедыі шмат дзяцей.
падрабязна » -
Протаіерэй Сергій Лепін: Любіце Беларусь у сваім бліжнім
25 сакавіка 201825 сакавіка на плошчы перад мінскім Оперным тэатрам (на гістарычнай Траецкай гары) адбылося святкаванне 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Святочную акцыю наведаў старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Сергій Лепін.
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх узначаліў цырымонію адкрыцця міжнароднага Велікоднага фестывалю «Радасць»
23 сакавіка 201822 сакавіка ў Палацы мастацтва горада Мінска адбылося ўрачыстае адкрыццё міжнароднага Велікоднага фестывалю «Радасць», арганізаванага Лізавецінскім жаночым манастыром горада Мінска.
падрабязна » -
22 сакавіка 2018
У Бельску Падляшскім (Польшча) адбылася прэзентацыя Новага Запавету Госпада нашага Іісуса Хрыста, выдадзенага на беларускай мове ў перакладзе Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
падрабязна » -
Мітрапаліт Павел прыняў удзел у мітынгу-рэквіеме «Хай ніколі не змоўкнуць Хатыні званы»
22 сакавіка 2018Роўна 75 гадоў таму гітлераўскія карнікі знішчылі беларускую вёску Хатынь. 22 сакавіка 1943 года яны спалілі жывімі і расстралялі амаль усіх жыхароў — 149 чалавек, у тым ліку 75 дзяцей.
падрабязна » -
Мітрапаліт Павел: Ставіць пытанне пра кананізацыю мітрапаліта Іосіфа (Сямашкі) пакуль рана
20 сакавіка 201820 сакавіка ў Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная святкаванню 220-годдзя з дня нараджэння і 150-годдзя з дня блажэннага скону мітрапаліта Літоўскага і Віленскага Іосіфа (Сямашкі).
падрабязна » -
20 сакавіка 2018
У 2018 годзе спаўняецца 220 гадоў з дня нараджэння і 150 гадоў з дня блажэннага скону мітрапаліта Літоўскага і Віленскага Іосіфа (Сямашкі), ініцыятара ўз'яднання беларускіх уніятаў з Праваслаўнай Царквой.
падрабязна » -
Выстаўка з Магілёва «Венцаносная сям'я. Шлях любові» адкрылася ў Разані
19 сакавіка 201816 сакавіка ў Разані (Расія) адкрылася выстаўка Магілёўскай епархіі «Венцаносная сям'я. Шлях любові». На адкрыцці экспазіцыі прысутнічалі дзеячы культуры, педагогі, гісторыкі, духавенства, студэнты.
падрабязна » -
Квэст «Храм мудрасці: учора, сёння, заўтра» прайшоў у Гомелі
19 сакавіка 2018З нагоды Дня праваслаўнай кнігі ў сценах Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі адбыўся гістарычны квэст, які стаў ужо традыцыйным, «Храм мудрасці: учора, сёння, заўтра». 4 каманды школьнікаў не без турбот спраўляліся з інтэлектуальнымі выпрабаваннямі, умела выкарыстоўвалі інфармацыйныя рэсурсы і пазітыўна праводзілі час.
падрабязна » -
17 сакавіка 2018
Мерапрыемства адбылося 14 сакавіка, у Дзень праваслаўнай кнігі і ў рамках Года малой радзімы, у цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А. І. Герцэна.
падрабязна »
