-
13 ліпеня 2020
13 ліпеня мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, прымаў віншаванні з Днём тэзаімянінаў.
падрабязна » -
Беларуская Праваслаўная Царква перадала Мінскаму анкадыспансеру дыхальнае абсталяванне
09 ліпеня 20209 ліпеня Сінадальны аддзел па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню БПЦ перадаў Мінскаму гарадскому клінічнаму анкалагічнаму дыспансеру апарат ШВЛ і канцэнтратар кіслароду. Гэта падзея стала магчымай пры падтрымцы Пасольства Польшчы ў Беларусі.
падрабязна » -
У Праабражэнскім саборы Смаргоні асвячаны пад'ёмнік для людзей з абмежаванымі магчымасцямі
08 ліпеня 2020У саборы Праабражэння Гасподняга горада Смаргоні ўсталяваны пад'ёмнік для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Асвячэнне пад'ёмніка здзейсніў настаяцель сабора протаіерэй Анатоль Рэзановіч.
падрабязна » -
У Светлагорску прайшоў конкурс малюнкаў на асфальце, прысвечаны дню памяці святых Пятра і Фяўроніі
08 ліпеня 2020Напярэдадні дня памяці святых дабраверных Пятра і Фяўронні — заступнікаў сям'і і шлюбу, на тэрыторыі храма Праабражэння Гасподняга ў горадзе Светлагорску выхаванцы нядзельнай школы прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў на асфальце «Мая сям'я».
падрабязна » -
У Кнігу славы Магілёўскай вобласці ўнесена імя епіскапа Бабруйскага Серафіма
08 ліпеня 2020На ўрачыстай цырымоніі, якая адбылася на плошчы Славы ў горадзе Магілёве, старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц уручыў спецыяльныя пасведчанні аб занясенні імёнаў шэрагу працаўнікоў вобласці ў Кнігу славы Магілёўшчыны па выніках 2019 года.
падрабязна » -
У Тураўскай епархіі адбыўся веласіпедны хрэсны ход, прысвечаны Дню сям'і, любові і вернасці
05 ліпеня 2020У суботу 4 чэрвеня, напярэдадні святкавання дня памяці святых дабраверных Пятра і Фяўронні Мурамскіх, па благаславенню епіскапа Тураўскага і Мазырскага Леаніда адбыўся штогадовы хрэсны ход на роварах, прысвечаны Дню сям'і, любові і вернасці.
падрабязна » -
Мітрапаліт Павел прыняў удзел у патрыятычным шэсці «Беларусь памятае!»
03 ліпеня 20203 ліпеня, у Дзень Незалежнасці, у горадзе Мінску адбылося патрыятычнае шэсце «Беларусь памятае!» з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі.
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх прыняў удзел ва ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
02 ліпеня 20202 ліпеня ў Палацы Рэспублікі адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 76-й гадавіне вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Прысутных вітаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка.
падрабязна » -
30 чэрвеня 2020
Паломнікі і труднікі да збору васількоў заўсёды рыхтуюцца загадзя. Людзі чакаюць гэтага моманту цэлы год: бяруць выхадныя на працы і дружна едуць у поле для збору. Так кожны ўносіць свой пасільны ўклад у ўслаўленне беларускай святой старыцы. Далучыцца да агульнай справы могуць усе жадаючыя.
падрабязна » -
Прадстаўнікі Полацкай епархіі прынялі ўдзел у адкрыцці мемарыяльнага комплексу «Урочышча Пяскі»
24 чэрвеня 202022 чэрвеня ў Полацку прайшло адкрыццё мемарыяльнага комплексу «Урочышча Пяскі». На гэтым месцы ў гады вайны размяшчаўся нямецкі перасыльны лагер для савецкіх ваеннапалонных «Дулаг-125». За перыяд існавання лагера (з 1941 па 1944 год) у яго засценках загінулі больш за 40 тысяч савецкіх ваеннапалонных, мірных жыхароў і партызан.
падрабязна » -
Слонімскія кадэты даведаліся аб жыцці прападобнамучаніка Серафіма Жыровіцкага
24 чэрвеня 202023 чэрвеня выхаванцы Слонімскага кадэцкага корпуса (СШ № 9), выхавальнікі і духаўнік святар Вадзім Пятліцкі здзейснілі велапрабег па Слонімскім раёне, прысвечаны 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
падрабязна » -
24 чэрвеня 2020
Мітынг, які праходзіў каля воінскіх пахаванняў на Успенскай горцы, наведалі прадстаўнікі органаў улады, грамадскіх аб'яднанняў, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, вайскоўцы 103-й віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады і прадстаўнікі Віцебскай епархіі.
падрабязна » -
Дыплом Міжнароднага конкурсу ў Літве атрымала выхаванка Гродзенскай іканапіснай студыі «Пакроў»
24 чэрвеня 2020Па выніках XVII Міжнароднага конкурсу дзіцячых малюнкаў «Славянская крыніца», які прайшоў у літоўскім горадзе Клайпеда, дыплом у намінацыі «Выразнае раскрыццё хрысціянскай тэмы» атрымала выхаванка іканапіснай студыі Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна Маргарыта Пятрова (17 гадоў).
падрабязна » -
Мэр Гродна і прадстаўнікі футбольнага клуба «Нёман» наведалі Каложскі храм
24 чэрвеня 2020Старажытны Барысаглебскі (Каложскі) храм горада Гродна наведалі гульцы, прадстаўнікі трэнерскага штабу і адміністрацыі футбольнага клуба «Нёман» на чале са старшынёй Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта Мечыславам Гоем, які з'яўляецца таксама кіраўніком назіральнага савета «Нёмана».
падрабязна » -
Архіепіскап Гомельскі Сцяфан наведаў цырымонію адкрыцця мемарыяльнага комплексу «Ала»
22 чэрвеня 2020У Светлагорскім раёне адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнага комплексу «Ала», які размешчаны на месцы аднайменнай вёскі, спаленай нацыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У адкрыцці мемарыяльнага комплексу прыняў удзел Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка.
падрабязна »
