-
Праваслаўны Велікодны фестываль «Радасць» пройдзе анлайн
02 красавіка 2020Вас чакае серыя прамых эфіраў і анлайн-трансляцый з гасцямі, заяўленымі ў праграме фестывалю: святарамі, манахінямі, літаратарамі. А з дзецьмі вы зможаце паглядзець цікавыя спектаклі і паўдзельнічаць у займальных майстар-класах.
падрабязна » -
Мітрапаліт Павел: Малюся аб беларускіх урачах і іх пацыентах
25 сакавіка 202025 сакавіка мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, наведаў Мінскі гарадскі клінічны анкалагічны дыспансер.
падрабязна » -
22 сакавіка 2020
У каталіцкім храме святых Сымона і Алены, «Чырвоным касцёле», сабраліся прадстаўнікі Праваслаўнай Царквы, Каталіцкай Царквы, пратэстанцкіх дэнамінацый, іудаізму і ісламу.
падрабязна » -
У Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі працуе выстава «Багаслоўе прыгажосці»
20 сакавіка 2020Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі запрашае прыхаджан гродзенскіх храмаў, навучэнцаў нядзельных школ і ўсіх, хто цікавіцца царкоўным мастацтвам і гісторыяй Бажэственнай літургіі на выставу «Багаслоўе прыгажосці (Літургія як сінтэз царкоўных мастацтваў)», прымеркаваную да XIX Міжнароднага фестывалю праваслаўных спеваў «Каложскі Дабравест».
падрабязна » -
Архіепіскап Магілёўскі Сафроній прыняў удзел у канферэнцыі «Духоўна-этычныя праблемы медыцыны»
18 сакавіка 2020Мерапрыемства, арганізаванае Магілёўскім абласным упраўленнем аховы здароўя і Магілёўскім епархіяльным духоўна-асветніцкім цэнтрам у гонар свяціцеля Георгія (Каніскага), было прысвечана 75-й гадавіне перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
падрабязна » -
17 сакавіка 2020
Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, Сінадальны інфармацыйны аддзел БПЦ паведамляе, што ў сувязі з эпідэміялагічнай абстаноўкай, якая ўскладнілася, прэзентацыя фільма «Вопыт любові — вопыт адзінства. Мітрапаліт Іосіф Сямашка», запланаваная на 24 сакавіка, пераносіцца на нявызначаны тэрмін.
падрабязна » -
У Гродзенскім кафедральным саборы адбыўся велікапосны канцэрт
13 сакавіка 20208 сакавіка, у свята Перамогі Праваслаўя, у Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна адбыўся традыцыйны велікапосны канцэрт саборнага архіерэйскага хору.
падрабязна » -
У Рэчыцы праходзіць выстава сям'і іканапісцаў
13 сакавіка 2020У Рэчыцкай карціннай галерэі імя Аляксандра Ісачова адкрылася выстава работ маладой сям'і іканапісцаў Бадзько. Кіраўнік сям'і дыякан Андрэй Бадзько, клірык Успенскага сабора ў горадзе Рэчыцы, і яго жонка Анастасія асабіста сустракалі гасцей выставы.
падрабязна » -
Протаіерэй Павел Сярдзюк: той, хто адстойвае сям'ю, абараняе само жыццё
11 сакавіка 2020У другой палове 2019 года ў Беларусі было сабрана 52 600 подпісаў за прыняцце закона аб забароне ЛГБТ-прапаганды сярод непаўналетніх. Каменціруе протаіерэй Павел Сярдзюк, старшыня Сінадальнай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства.
падрабязна » -
Стартаваў фотаконкурс «Імгненні быцця»
10 сакавіка 2020Конкурс арганізаваны па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, Свята-Духавым кафедральным саборам горада Мінска і Брацтвам у гонар апостала Іаана Багаслова сумесна з Сінадальным інфармацыйным аддзелам Беларускай Праваслаўнай Царквы і Мінскай духоўнай акадэміяй.
падрабязна » -
09 сакавіка 2020
52 600 подпісаў пакінулі жыхары Беларусі пад зваротамі да Прэзідэнта з просьбай ініцыяваць прыняцце закона аб забароне прапаганды і публічнай дэманстрацыі гомасэксуалізму і іншых палавых скажэнняў непаўналетнім. Такую лічбу агучыў на прэс-канферэнцыі 9 сакавіка Уладзіслаў Валаховіч, дырэктар дабрачыннага фонду «Адкрытыя сэрцы».
падрабязна » -
У Міколы Матрунчыка згарэў дом: патрэбна дапамога
07 сакавіка 2020Сям'ю праваслаўнага грамадскага дзеяча і эка-актывіста Міколы Матрунчыка напаткала бяда. Згарэў дом пад Мінскам, дзе Матрунчыкі жылі і вялі гаспадарку. Запрашаем усіх жадаючых аказаць сямейству пасільную дапамогу.
падрабязна » -
У аддзяленні кругласутачнага знаходжання для інвалідаў у вёсцы Гаёк асвячана капліца
03 сакавіка 202029 лютага ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання для інвалідаў і асоб сталага ўзросту ў вёсцы Гаёк Мінскага раёна была асвячана капліца ў гонар мучаніц Веры, Надзеі, Любові і маці іх Сафіі.
падрабязна » -
28 лютага 2020
20 сакавіка ў Мінскай духоўнай акадэміі адбудзецца канферэнцыя, прымеркаваная да святкавання 85-годдзя з дня нараджэння мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева), Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. Удзел у форуме прыме мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
падрабязна » -
У Мінску адбыўся зімовы злёт праваслаўнай моладзі Беларусі
24 лютага 2020З 21 па 23 лютага па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у горадзе Мінску праходзіў злёт праваслаўнай моладзі Беларусі. Арганізатарам злёту выступіў Сінадальны аддзел па справах моладзі БПЦ пры падтрымцы моладзевых брацтваў Мінскай епархіі.
падрабязна »
