-
20 красавіка 2020
Прэс-служба Барысаўскай епархіі паведамляе, што перад святам Пасхі Хрыстовай епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін адчуў недамаганне. Пасля размовы з урачом яму было рэкамендавана ўстрымацца ад здзяйснення богаслужэння, некаторы час адпачыць і аднавіць сваё здароўе. На дадзены момант епіскап Веніямін адчувае сябе няблага.
падрабязна » -
Дапаможам разам: у Васкрасенскім храме Мінска шыюць сродкі індывідуальнай абароны для медыкаў
19 красавіка 2020У швейнай майстэрні Васкрасенскага храма горада Мінска пачаўся пашыў сродкаў індывідуальнай абароны для работнікаў медыцынскіх устаноў. Ужо 17 красавіка настаяцелем протаіерэем Яўгенам Свідэрскім была перададзена першая партыя, якая складаецца з 50 медыцынскіх халатаў.
падрабязна » -
Хрэсны ход з Плашчаніцай прайшоў вакол Гродна
19 красавіка 2020У Вялікую пятніцу, 17 красавіка, пасля здзяйснення Чыну пахавання ў Гродзенскім жаночым манастыры Нараджэння Багародзіцы прайшоў хрэсны ход са святой Плашчаніцай вакол горада Гродна з наведваннем гродзенскіх абласных бальніц.
падрабязна » -
Запрашаем да прагляду трансляцый богаслужэнняў Тыдня пакут Гасподніх і Пасхі Хрыстовай
18 красавіка 2020Анлайн-і тэлетрансляцыі богаслужэнняў зараз ажыццяўляюць Свята-Духаў кафедральны сабор, прыход храма іконы Божай Маці «Усецарыца» і Лізавецінскі жаночы манастыр горада Мінска.
падрабязна » -
Праваслаўныя добраахвотнікі шыюць маскі для ўрачоў
15 красавіка 2020100 ахоўных касцюмаў і 54 маскі перадалі ў Мінскі анкадыспансер добраахвотнікі прыхода храма іконы Божай Маці «Усецарыца». Праца працягваецца. Кожны з вас можа ўдзельнічаць у пашыве масак для медработнікаў або перадаць раней набытыя.
падрабязна » -
У Мінску адбылася прэс-канферэнцыя «Каронавірус як выклік: адказ Беларускай Праваслаўнай Царквы»
14 красавіка 2020«Каб зберагчы нашых веруючых людзей, мы заклікаем усіх вас, дарагія браты і сёстры: як бы гэта ні было балюча — устрымайцеся, пабудзьце дома ў гэтыя дні Вялікай сядміцы і свята Пасхі! У гэтым будзе больш карысці і для вас, і для вашых блізкіх», — сказаў падчас прэс-канферэнцыі мітрапаліт Павел.
падрабязна » -
Царква працягвае дапамагаць беларускім медыкам
12 красавіка 2020У Лазараву суботу сталічны прыход абраза Божай Маці «Усецарыца» пры падтрымцы Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню БПЦ перадаў медыкам 6-га корпуса Мінскага анкадыспансера 30 гарачых абедаў, а таксама ўстанавіў кава-машыну ў корпусе на пастаяннай аснове.
падрабязна » -
10 красавіка 2020
Сінод Беларускай Праваслаўнай Царквы, пасяджэнне якога адбылося 9 красавіка пад старшынствам Патрыяршага Экзарха, прыняў зварот да духавенства і паствы ў сувязі з пагрозай распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі.
падрабязна » -
Вікарый Гомельскай епархіі ўзначаліў хрэсны ход вакол Светлагорска
08 красавіка 20207 красавіка, у свята Благавешчання Прасвятой Багародзіцы, епіскап Светлагорскі Амвросій, вікарый Гомельскай епархіі, сумесна з благачынным Светлагорскай акругі протаіерэем Аляксандрам Кісялём і духавенствам благачыння здзейсніў малебен у сувязі з распаўсюджваннем каронавіруснай інфекцыі.
падрабязна » -
Святары здзейснілі аўтамабільны хрэсны ход вакол Оршы з малітвай аб збаўленні ад эпідэміі
08 красавіка 2020На шляху клірыкі спыняліся каля паклонных крыжоў, усталяваных на ўездах у населеныя пункты, узносілі малітву аб спыненні эпідэміі, ахіналі Аршанскую зямлю з чатырох бакоў крыжам і акраплялі святой вадой.
падрабязна » -
Царква перадала Мінскаму анкадыспансеру дыхальнае абсталяванне
07 красавіка 2020У перыяд неспрыяльнай эпідэміялагічнай абстаноўкі, выкліканай каронавірусам, Сінадальны аддзел па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы акумуляваў усе свае сілы на дапамогу лячэбным установам і медыкам.
падрабязна » -
Мітрапаліт Павел здзейсніў аб'езд межаў Мінска са святынямі Беларускай Праваслаўнай Царквы
03 красавіка 2020Падчас аўтамабільнага хрэснага ходу ўладыка Экзарх і свяшчэннаслужыцелі здзейснілі малебны спеў аб спыненні распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі і акафістны спеў Божай Маці.
падрабязна » -
03 красавіка 2020
Цыркулярны ліст мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, благачынным Мінскай епархіі ад 3 красавіка 2020 года.
падрабязна » -
Прыход храма іконы Божай Маці «Усецарыца» ў горадзе Мінску пачаў анлайн-трансляцыю набажэнстваў
03 красавіка 2020Храм размешчаны па адрасе: вуліца Грушаўская, 50. Настаяцель прыхода — протаіерэй Кірыл Шолкаў, старшыня Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы. Пры храме дзейнічае дабравольніцкі рух, адной з галоўных мэтаў якога з'яўляецца дапамога хворым на рак.
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх здзейсніў аблёт межаў Беларусі са святынямі Беларускай Праваслаўнай Царквы
02 красавіка 2020Мітрапаліт Павел і суправаджаючыя святары здзейснілі малебны спеў аб спыненні распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі і аб тым, каб Гасподзь Уседзяржыцель ахаваў зямлю і народ Белай Русі ад усякага зла.
падрабязна »
