-
На базе Мінскай духоўнай акадэміі пройдзе круглы стол, прысвечаны дэмаграфічнай сітуацыі ў Беларусі
09 мая 201913 мая Сінадальная камісія Беларускай Праваслаўнай Царквы па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства і МГДА «Цэнтр падтрымкі сям'і і мацярынства «Матуля» ініцыіруюць правядзенне круглага стала «Шляхі ўмацавання сямейных каштоўнасцяў у мэтах паляпшэння дэмаграфічнай сітуацыі ў Рэспубліцы Беларусь».
падрабязна » -
08 мая 2019
8 мая ў Палацы Рэспублікі ў горадзе Мінску адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны 74-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
падрабязна » -
Канцэрт ва Усіхсвяцкім храме сталіцы адкрыў фестываль-конкурс «Песні, абпаленыя вайной»
08 мая 2019Фестываль падрыхтаваў і правёў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт пры падтрымцы Міністэрства адукацыі, Беларускага культурнага цэнтра духоўнага адраджэння і Усіхсвяцкай парафіі.
падрабязна » -
Выстаўка ікон з мармуру праходзіць у Мінску
08 мая 2019У музеі «Лошыцкая сядзіба» горада Мінска праходзіць выстава абразоў з мармуру «Беларускі брыльянт у кароне паладыумных ікон Праваслаўя». Экспазіцыя праводзіцца па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, напярэдадні падрыхтоўкі да пашыранай выставы і ў рамках урачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных 550-годдзю яўлення Жыровіцкай іконы Божай Маці.
падрабязна » -
У Віцебску адбыліся II велікодныя гульні паміж ВНУ
08 мая 2019Арганізатарамі спартыўнага мерапрыемства выступілі Віцебская епархія і Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны пры ўдзеле Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.
падрабязна » -
«Пасхаліца на Саборнай» пройдзе ў Мінску 12 мая
06 мая 2019«Пасхаліца на Саборнай» — гэта ўнікальная з'ява, створаная тры гады таму. Арганізатары фестывалю вырашылі ўспомніць старажытныя традыцыі, падзяліць з гараджанамі радасць велікодных дзён і напоўніць сэрца кожнага бясконцай любоўю. Гэты фестываль прысвечаны галоўнаму праваслаўнаму святу — Пасцы Хрыстовай. З году ў год ён збірае неабыякавых людзей — неабыякавых да сваёй гісторыі, сваіх традыцый, сваёй веры.
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі выказаў спачуванне ў сувязі з катастрофай у Шарамеццеве
06 мая 2019«Глыбокім смуткам адгукнулася ў сэрцах праваслаўных хрысціян вестка аб аварыі самалёта Sukhoi Superjet 100 у аэрапорце Шарамеццева горада Масквы» — гаворыцца ў спачуванні мітрапаліта Паўла, накіраваным на імя пасла Расіі ў Беларусі Дзмітрыя Мезенцава.
падрабязна » -
У рамках Велікоднага фестывалю ў Калінкавічах арганізавалі кантактны заапарк
06 мая 20195 мая па благаславенню епіскапа Тураўскага і Мазырскага Леаніда на тэрыторыі сабора Казанскай іконы Божай Маці горада Калінкавічы адбыўся штогадовы Велікодны фестываль. Адкрытае мерапрыемства было арганізавана аддзелам рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Тураўскай епархіі і прыходам сабора Казанскай іконы Божай Маці.
падрабязна » -
Падведзены вынікі конкурсу творчых работ «Святло Праваслаўя»
06 мая 20193 мая ў Мінску адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання ўдзельнікаў конкурсу творчых літаратурных і даследчых работ «Святло Праваслаўя». У 2018/2019 навучальным годзе 266 работ з розных куткоў нашай краіны паступіла на конкурс. Удзел у ім прынялі 296 дзяцей і 170 педагогаў.
падрабязна » -
Велікодны кірмаш адбылася ў Рэспубліканскім клінічным шпіталі інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны
03 мая 2019У Рэспубліканскім клінічным шпіталі інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны імя П. М. Машэрава ў аграгарадку Бараўляны пад Мінскам прайшоў Велікодны дабрачынны кірмаш. Сродкі, атрыманыя на ім, будуць накіраваны на будаўніцтва бальнічнага храма Архістратыга Міхаіла.
падрабязна » -
У беларускай сталіцы адзначаць 30-годдзе Мінскага духоўнага вучылішча
03 мая 201917 мая ў канцэртнай зале «Верхні горад» (Мінск, плошча Свабоды, 23а) адбудзецца юбілейны святочны канцэрт, прысвечаны трыццацігоддзю Мінскага духоўнага вучылішча.
падрабязна » -
Дабрачынная акцыя «Велікодны куліч» адбылася ў Полацку
02 мая 2019Старшыня Полацкай арганізацыі ГА «Беларускае таварыства інвалідаў» Надзея Мацвееўна Юзэфовіч у знак падзякі ад членаў арганізацыі ўручыла падарункі, зробленыя рукамі асаблівых людзей, архіепіскапу Феадосію і іерэю Марку Пуляку.
падрабязна » -
У Калінкавіцкай гімназіі адкрылася выстава юных іканапісцаў
02 мая 201930 красавіка ў рамках супрацоўніцтва ДУА «Гімназія горада Калінкавічы» і аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Тураўскай епархіі на базе гімназіі адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы іканапісу.
падрабязна » -
Сотні веруючых гамельчукоў прайшлі хрэсным ходам да помніка свяціцеля Кірыла Тураўскага
02 мая 2019Хрэсны ход да помніка «Залатавуста, які больш за ўсіх на Русі праславіўся» здзяйсняецца ўжо дзявяты год запар. А саборнае богаслужэнне, якое ўзначальвае архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан, па праве можна назваць адным з самых маштабных у годзе.
падрабязна » -
У абноўлены Каложскі храм Гродна ўнеслі гістарычны спіс Каложскай іконы Божай Маці
02 мая 2019У Гродна праз стагоддзе вярнуўся гістарычны спіс унікальнай Каложскай іконы Прасвятой Багародзіцы. 1 мая яго ўрачыста ўнеслі ў Барысаглебскую (Каложскую) царкву. Бажэственную літургію ў дзень прынясення абраза ў храм узначаліў архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій.
падрабязна »
