-
24 лютага 2019
24 лютага ў Полацкім дзяржаўным універсітэце адбыўся ўрачысты акт, прымеркаваны да 180-годдзя Полацкага царкоўнага Сабора 1839 года. Прэзідыум акта ўзначаліў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх узначаліў саборнае архіерэйскае богаслужэнне ў Сафійскім соборы горада Полацка
24 лютага 201924 лютага, у Нядзелю пра блуднага сына, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Сафійскім саборы горада Полацка. Богаслужэнне было прымеркавана да ўрачыстасцяў з нагоды святкавання 180-годдзя Полацкага царкоўнага Сабора 1839 года.
падрабязна » -
24 лютага ў Полацку адбудуцца ўрачыстасці ў гонар 180-годдзя царкоўнага Сабора 1839 года
23 лютага 2019У нядзелю 24 лютага ў горадзе Полацку Віцебскай вобласці адбудуцца ўрачыстасці з нагоды 180-годдзя Полацкага царкоўнага сабора 1839 года, на якім было прынята рашэнне пра ўз'яднанне беларускіх і літоўскіх уніятаў з Праваслаўнай Царквой.
падрабязна » -
22 лютага 2019
Пасланне мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі архіпастырам, кліру, манахам і міранам Беларускай ПраваслаўнайЦарквы ў сувязі са 180-годдзем Полацкага царкоўнага Сабора 1839 года.
падрабязна » -
20 лютага 2019
Вось ужо пяць гадоў радуе праваслаўных вернікаў і знатакоў харавых спеваў з розных краін архіерэйскі хор Свята-Духава кафедральнага сабора беларускай сталіцы пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага. Свой юбілейны дзень нараджэння хор адзначыць канцэртам «Душой і сэрцам з вамі», які адбудзецца ў вялікай зале Белдзяржфілармоніі 24 лютага.
падрабязна » -
У Мінску адбудзецца штогадовы Злёт моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы
20 лютага 2019З 22 па 24 лютага па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у Мінску адбудзецца штогадовы злёт моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
падрабязна » -
Мітрапаліт Павел наведаў прыём у пасольстве Расіі з нагоды Дня абаронцы Айчыны
20 лютага 201919 лютага ў Пасольстве Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь адбыўся ўрачысты прыём з нагоды Дня абаронцы Айчыны, які адзначаецца 23 лютага.
падрабязна » -
19 лютага 2019
19 лютага мітрапаліту Мінскаму і Заслаўскаму Паўлу, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі, споўнілася 67 гадоў з дня нараджэння. У гэты дзень уладыка Экзарх прыняў віншаванні ад прадстаўнікоў дзяржаўных структур, кіраўнікоў дыпламатычных місій, архіерэяў і святароў Беларускай Праваслаўнай Царквы.
падрабязна » -
Прыход святой Марыі Магдаліны ў Мінску запрашае моладзь пагаварыць пра Евангелле і Царкву
16 лютага 2019Пры ўдзеле Сінадальнага аддзела па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы пры прыходзе храма святой роўнаапостальнай Марыі Магдаліны горада Мінска адкрываецца новая маладзёжная пляцоўка.
падрабязна » -
Пачаў працу сайт пра дабрачыннасць «Добрыя сэрцы»
14 лютага 2019Па благаславенню епіскапа Барысаўскага і Мар'інагорскага Веніяміна пачаў працу афіцыйны сайт аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Барысаўскай епархіі пад назвай «Добрыя сэрцы».
падрабязна » -
Праваслаўныя выданні ўвайшлі ў лік пераможцаў 58-га Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі»
13 лютага 2019Конкурс праводзіцца ў мэтах вызначэння лепшых выдавецкіх праектаў, павышэння мастацкай і паліграфічнай культуры беларускай кнігі, далейшага развіцця кніжнага мастацтва, папулярызацыі лепшых дасягненняў выдавецтваў рэспублікі за 2018 год.
падрабязна » -
Моладзевыя каманды з Жабінкі і Брэста сталі пераможцамі міжнароднай інтэлектуальнай гульні
13 лютага 2019Па благаславенню мітрапаліта Астанайскага і Казахстанскага Аляксандра адбылася інтэлектуальная інтэрнэт-гульня (інтэрнэт-карусель) «Краіны і народы», прысвечаная пытанням этнагеаграфіі і геаграфіі рэлігій. Разам з казахстанскай моладдзю на пытанні духоўнай віктарыны адказвалі школьнікі і студэнты з Расіі, Беларусі, Кыргызстана, Узбекістана, а таксама іх аднагодкі з краін Еўрасаюза — Германіі, Літвы і Латвіі.
падрабязна » -
Традыцыйны баль праваслаўнай моладзі пройдзе ў Бабруйску 15 лютага
13 лютага 2019У свята Стрэчання Гасподняга адзначаецца Сусветны дзень праваслаўнай моладзі. У гэты ж дзень у Палацы мастацтваў горада Бабруйска адбудзецца баль праваслаўнай моладзі. Час правядзення балю: з 17:00 да 20:00.
падрабязна » -
Мітрапаліт Павел выказаў спачуванне ў сувязі з трагедыяй у Стоўбцах
11 лютага 2019«З пачуццём глыбокага смутку і болю даведаўся пра трагедыю, якая адбылася ў сярэдняй школе № 2 горада Стоўбцы, дзе ў выніку нападу зламысніка загінулі настаўніца і адзін з вучняў, а двое навучэнцаў атрымалі раненні», — гаворыцца ў спачуванні Патрыяршага Экзарха на імя старшыні Стаўбцоўскага райвыканкама Дзяніса Калесеня.
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі наведаў прыём у пасольстве Ісламскай Рэспублікі Іран
11 лютага 201911 лютага ў пасольстве Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь адбыўся ўрачысты прыём з нагоды 40-годдзя перамогі Ісламскай рэвалюцыі ў Іране. Па запрашэнню пасла Ірана ў Беларусі Мастафы Авейсі ў мерапрыемстве прыняў удзел мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
падрабязна »
