-
Акцыя «Захаваем Святыню» прайшла ў Чашніцкім благачынні Віцебскай епархіі
11 красавіка 2019Больш за 30 чалавек рознага ўзросту аб'яднала адна мэта — навесці парадак вакол паўразбуранага Нікольскага храма ў вёсцы Браздзецкая Слабада Чашніцкага раёна, пабудаванага ў другой палове XIX стагоддзя. Пасля Другой сусветнай вайны ад храма засталіся адны сцены, але жыхары вёскі не губляюць надзеі на яго адраджэнне.
падрабязна » -
У Гомельскай епархіі адбудзецца адкрыты моладзевы турнір па інтэлектуальных гульнях «ФАВОР»
11 красавіка 2019Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у Гомельскай епархіі з 14 па 17 мая адбудзецца шосты адкрыты Міжнародны турнір па інтэлектуальных гульнях «ФАВОР» для школьнікаў — знаўцаў асноў хрысціянскай культуры.
падрабязна » -
10 красавіка 2019
Па благаславенню архіепіскапа Полацкага і Глыбоцкага Феадосія на тэрыторыі Полацкай епархіі з 29 красавіка па 16 мая пройдуць урачыстасці, прысвечаныя ўшанаванню памяці подзвігу свяшчэннамучаніка Канстанціна Жданава, прасвітара Шаркаўшчынскага (1875 — 1919).
падрабязна » -
Адкрыўся афіцыйны акаўнт Гродзенскай епархіі ў Instagram
10 красавіка 2019Па благаславенню архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія 7 красавіка адбылося адкрыццё афіцыйнага акаўнта Гродзенскай епархіі ў сацыяльнай сетцы Instagram. Епархія запрашае ўсіх жадаючых падпісвацца, пакідаць свае лайкі і каментарыі.
падрабязна » -
Стартаваў конкурс літаратурна-даследчых работ «Праваслаўныя святыя і святыні Барысаўскай епархіі»
10 красавіка 2019Па благаславенню епіскапа Барысаўскага і Мар'інагорскага Веніяміна ў сувязі з 5-годдзем утварэння Барысаўскай епархіі, а таксама ў сувязі з 35-годдзем устанаўлення святкавання Сабора Беларускіх святых і 20-годдзем устанаўлення святкавання Сабора навамучанікаў і вызнаўцаў зямлі Беларускай праводзіцца конкурс літаратурна-даследчых работ «Праваслаўныя святыя і святыні Барысаўскай епархіі».
падрабязна » -
У Гомелі прайшла канферэнцыя «Традыцыі міласэрнасці і дабрачыннасці ў Царкве і грамадстве»
10 красавіка 2019Канферэнцыя «Традыцыі міласэрнасці і дабрачыннасці ў Царкве і грамадстве», прысвечаная апошняй гомельскай княгіні Ірыне Іванаўне Паскевіч, адбылася па благаславенню архіепіскапа Гомельскага і Жлобінскага Сцяфана.
падрабязна » -
У галоўным храме беларускай сталіцы адбыўся канцэрт «Багародзіца Дзева, радуйся!»
10 красавіка 20197 красавіка, у свята Благавешчання Прасвятой Багародзіцы, у Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска ў рамках праекта «Пойте Господеві вся земля» адбыўся вялікапосны канцэрт «Багародзіца Дзева, радуйся!»
падрабязна » -
Руская Праваслаўная Царква заклікае да мірнага вырашэння сітуацыі ў Курапатах
09 красавіка 2019«Крыжы на месцы масавага пахавання ахвяр сталінскіх рэпрэсій — гэта не палітычная інсталяцыя, а духоўная памяць пра людзей, якія прынялі смерць ад багаборніцкага рэжыму», — заявіў намеснік кіраўніка Сінадальнага аддзела па ўзаемаадносінах Царквы з грамадствам і СМІ Вахтанг Кіпшыдзэ.
падрабязна » -
У Нацыянальным музеі Ліхтэнштэйна праходзіць выстава беларускіх ікон
08 красавіка 2019Да 10 чэрвеня ў Нацыянальным музеі Ліхтэнштэйна праходзіць выстава беларускіх абразоў XVII-XIX стагоддзяў з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Беларускія іконы ў Ліхтэнштэйне паказваюць упершыню, таму ў пэўным сэнсе гэтую выставу можна назваць гістарычнай падзеяй.
падрабязна » -
Казачны «Церам-церамок» з'явіцца ў цэнтры Мінска
08 красавіка 2019Арганізатары фестывалю «Радасць» напярэдадні Вялікадня падораць маленькім мінчанам і іх бацькам казачную творчую прастору. Яна будзе дзейнічаць у Палацы мастацтва ў дні правядзення фестывалю з 11 па 21 красавіка.
падрабязна » -
Са сцэны Белдзяржфілармоніі прагучала Евангелле на беларускай мове
07 красавіка 2019Па благаславенню Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі ў рамках культурна-адукацыйнай праграмы Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра «Музычнае прынашэнне ў дні Вялікага посту» ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбыўся сімфанічны канцэрт. Галоўным музычным творам канцэрту сталі «Страсці паводле Матфея» мітрапаліта Валакаламскага Іларыёна.
падрабязна » -
Велікодная Радасць чакае кожнага
05 красавіка 2019Сёлета на міжнародны праваслаўны фестываль «Радасць», які пройдзе ў мінскім Палацы мастацтва з 11 па 21 красавіка, з'едуцца каля 80 удзельнікаў з 9 краін: Беларусі, Расіі, Украіны, Узбекістана, Малдовы, Сербіі, Сірыі, Грэцыі і Палесціны. Уваход на фестываль вольны.
падрабязна » -
На японскім востраве Хакайда ўсталявалі помнік выпускніку Мінскай духоўнай семінарыі
05 красавіка 201929 сакавіка ў культурным цэнтры Хакадатэ (прэфектура Хакайда, Японія) адбылася ўрачыстая цырымонія ўстаноўкі і асвячэння бюста ураджэнца Мінскай губерні і першага расійскага консула ў Японіі Іосіфа Гашкевіча.
падрабязна » -
Мінскае духоўнае вучылішча прадставіць у сталічным Палацы мастацтва юбілейную праграму
03 красавіка 2019Мерапрыемства пройдзе 13 красавіка ў рамках фестывалю «Велікодная радасць». З праграмай «30 гадоў служэння: Вера. Духоўнасць. Веды» выступяць хор, выкладчыкі, навучэнцы і выпускнікі Мінскага духоўнага вучылішча. Уваход бясплатны.
падрабязна » -
У Мінскай духоўнай семінарыі прайшоў старт велапрабегу
03 красавіка 2019Велапрабег праходзіць па маршруце: Жыровічы — Сынкавічы — Зэльва — Галынка — Слонім — Ружаны — Косава — Івацэвічы — Жыровічы. Працягласць маршруту — 200 кіламетраў.
падрабязна »
